29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто адкажа за збіты Боінг МН17?

15
Хто адкажа за збіты Боінг МН17?
ФОТА: SERGEI KARPUKHIN/REUTERS

У чацвёртую гадавіну авіякатастрофы малайзійскага боінга над Данбасам палітыкі розных краін заклікалі РФ прызнаць віну.

З адпаведнымі заявамі сумесна выступілі міністры замежных спраў краін вялікай сямёркі і Еўразвязу, а таксама ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка. Але чатыры гады, якія прайшлі з таго дня даводзяць, што Масква гэтага рабіць не мае намеру.

Гісторыя самай буйной авіякатастрофы 21 стагоддзя пачалася ў амстэрдамскім аэрапорце Схіпхол, 17 лiпеня 2014 года. А 10:30 раніцы Боінг-777 малайзійскіх авіяліній з 283 пасажырамі і 15 сябрамі экіпажа адарваўся ад узлётнай паласы і ўзяў курс на Куала-Лумпур, але так ніколі там і не прызямліўся, нагадвае «Белсат».

Пра гэта паспелі напісаць ўсе навінавыя каналы так званай Наваросіі, і амаль усе буйныя расейскія СМІ.

Але як толькі на месцы катастрофы з'явіліся сепаратысты з Данецкай народнай рэспублікі, на тэрыторыю якой ўпалі абломкі, стала зразумела, што збіты борт быў грамадзянскім. Паведамленні, што самалёт збіла «народнае апалчэнне Данбаса», у якога ў распараджэнні былі комплексы «БУК», хутка падчысцілі, а ў расейскіх СМІ пачалася бясконцая чахарда версій, якая працягваецца і дагэтуль.

У адрозненне ад расейскіх СМІ, Нідэрланды, Малайзія, Аўстралія і Бэльгія - краіны з найбольшай колькасцю сваіх грамадзян на борце самалёта, з высновамі не спяшаліся. Разам з Украінай яны стварылі Аб'яднаную следчую групу, якая толькі праз 2 гады заявіла: комплекс «Бук», якім быў збіты Боінг быў, прывезены з Расеі. А сёлета камісія, а таксама ўрад Аўстраліі і Нідэрландаў, афіцыйна абвінавацілі ў катастрофе Расейскую Федэрацыю.

Расея ўсе абвінавачванні ў датычнасці да катастрофы адхіляе. Але пры гэтым блакуе ў ААН стварэнне міжнароднага трыбунала расследавання трагедыі і перашкаджае апытанню ключавых сведак. Сёння, у чацвёртую гадавіну тых падзей, маўклівым пратэстам насупраць расейскай амбасады ў Гаазе, сваякі ахвяр нагадваюць усім расейцам пра свой боль.

«Мы спадзяёмся, што расейцы ўсведамляюць маштаб трагедыі. 298 забойстваў. 298 крэслаў. Іх збілі з неба адным велізарным выбухам. Мы разлічваем, што грамадзяне Расеі, асабліва тыя, хто ясна разумее што адбылося 17 ліпеня 2014, выйдуць наперад і скажуць: я не магу больш з гэтым жыць», - кажа сваяк ахвяры рэйса МН17 Сандэр Ван Люк.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках