16 красавiка 2024, aўторак, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ужо ў гэтыя выходныя адбудзецца «Басовішча 2018»

Ужо ў гэтыя выходныя адбудзецца «Басовішча 2018»
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ

20-21 ліпеня ва ўрочышчы Борык у Гарадку (Падляшша) будзе праходзіць 29-ы польска-беларускі фэст «Басовішча».

На сцэну выйдуць легенды беларускай музыкі, напрыклад, «Крамбамбуля», «Neuro Dubel», «:B:N:», «Нагуаль». Таксама выступіць адзін з самых папулярных польскіх гуртоў «Lao Che», паведамляе «Белсат».

Уваход на фестываль свабодны, праўда, ёсць невялікая аплата за месца ў намётавым лагеры.

Таксама сёлета будзе шмат «свежай крыві»: гурты «Петля Пристрастия», «Разбітае сэрца пацана», «The Glitchhh», «Teleport». Сярод іншых будзе і віленскі гурт «Will’n’ska».

Традыцыя Басовішча – удзел гуртоў з Падляшша. Сёлета гэта будуць «Monroe’s Mysterious Death», «ILO&Friends» ды «Ostrov».

Акрамя канцэртаў у рамках фестывалю будуць праходзіць іншыя мерапрыемствы. Своеасаблівым чылаўтам стане спецыяльна падрыхтаваная БАС-зона – тут можна пасядзець, паразмаўляць, пры нагодзе пазнаёміцца са стэндамі крамаў «Модная цішотка», «Мой родны кут», «imbryk.by».

У суботу а 12:00 у БАС-зоне адбудзецца падзея для дзяцей «Joanna Troc (Teatr Czrevo)», а 17:00 выступіць гурт «Błękitny Nosorożec». Лайн-ап канцэрту глядзіце ніжэй:

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках