26 красавiка 2024, Пятніца, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўныя моманты ЧС-2018 у фотаздымках

2
Галоўныя моманты ЧС-2018 у фотаздымках

Слёзы радасці ад перамог і сум ад параз, сімуляцыі і подзвігі, яркія фарбы, зоркі і трохі палітыкі.

Слёзы радасці ад перамог і сум ад параз, няўдачы фаварытаў і поспехі аўтсайдэраў, сімуляцыі і подзвігі, яркія фарбы, зоркі і трохі палітыкі: ВВС сабраў фотагалерэю пра самае галоўнае, чым запомніўся чэмпіянат свету ў футболе ў Расеі.

ЧС пачаў здзіўляць ужо ў самым пачатку: перш за ўсё, вылетам з турніра асноўных фаварытаў.

На фота захаваны адзін з самых прыгожых галоў гэтага чэмпіянату: Тоні Кроос на апошніх секундах матчу забівае са штрафнога Швецыі, і Нямеччына перамагае ў цяжкім матчы. На гэтым, зрэшты, подзвігі чэмпіёнаў свету-2014 сканчаюцца: «нямецкая машына» ў наступным матчы з трэскам прайграе Паўднёвай Карэі і, заняўшы апошняе месца ў групе, адпраўляецца дадому.

Крыху лепшым быў лёс двух зорак сусветнага футбола - Крышціяну Раналду і Ліянэля Мэсі - і іх каманд: Партугалія і Аргенціна вылецелі з турніру ў адзін дзень - на стадыі 1/8 фіналу.

Каманда Бразіліі пратрымалася даўжэй, але запомнілася не гэтым, а бясконцымі «ныркамі» Неймара. Падлічана, што ён правёў на газоне агулам 13 хвілін і 50 секунд.

Каманда, якая зрабіла больш, чым ад яе чакалі - зборная Англіі. Гарэт Саўтгейт вывеў каманду ў паўфінал упершыню за чвэрць стагоддзя і адразу стаў нацыянальным героем і ўзорам для пераймання: заўзятары сталі масава скупляць камізэлькі - галоўны атрыбут стылю ангельскага трэнера.

Дарэчы, пра заўзятараў. На ЧС у Расею прыехала больш за 2 мільёны чалавек, і такая колькасць замежных турыстаў сама па сабе стала яркім відовішчам.

У Маскве фанатам асабліва спадабалася прылеглая да Чырвонай Плошчы Нікольская вуліца.

А яшчэ былі японскія заўзятары, якія запомніліся тым, што прыбіраліся за сабой пасля гульні.

Праўда, гэткімі арганізаванымі былі далёка не ўсе. Паводзіны аргентынца Дыега Марадоны на трыбунах адсунулі на другі план гульню самога Мэсі.

ЧС-2018 стаў першым буйным футбольным турнірам, дзе ўжываліся відэапаўторы. Калі сістэму толькі ўкаранялі, выказваліся асцярогі, што яна можа негатыўна адбіцца на дынаміцы гульні, але відавочна, выйшла наадварот: прагляд відэапаўтораў быў даволі захапляльным, часам драматычным працэсам.

Як вядома, чэмпіёнам свету сёлета стала каманда Францыі, але харватаў усё роўна лічаць героямі турніру: яны ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшлі ў фінал чэмпіянату свету. Прычым тры матчы запар, уключаючы паўфінал з Англіяй, харвацкай камандзе даводзілася гуляць у авертайме.

На фота: радасныя харваты пасля перамогі над англічанамі ў парыве пачуццяў падаюць на фатографа Юрыя Картэзе.

Не абышлося на ЧС і без палітыкі. У сярэдзіне фінальнага матчу, які праходзіў у маскоўскіх «Лужніках», на поле выбеглі ўдзельнікі панк-групы Pussy Riot, апранутыя ў паліцэйскую форму. Арт-група заявіла, што акцыя называлася «Міліцыянт уступае ў гульню». Так яны патрабуюць вызваліць палітвязняў, спыніць крымінальныя справы, звязаныя з перадрукам у сацыяльных сетках, арышты на мітынгах, а таксама аднавіць палітычную канкурэнцыю.

І вішанька на дэсерт: фатаграфія, якая, як нам здаецца, не патрабуе каментароў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках