25 красавiка 2024, Чацвер, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША гатовы разгледзець новыя санкцыі супраць РФ

1
Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША гатовы разгледзець новыя санкцыі супраць РФ
Пол Раян
ФОТА: SPEAKERRYAN

Пол Раян заявіў, што быў бы «больш чым шчаслівы разгледзець» дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Крамля.

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Пол Раян у аўторак заявіў пра гатоўнасць разгледзець новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі і аб згодзе з высновамі амерыканскай выведкі аб тым, што Расея ўмешвалася ў выбары ў ЗША ў 2016 годзе, паведамляе Reuters.com.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі на наступны дзень пасля сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, Раян сказаў, што быў бы «больш чым шчаслівы разгледзець» дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, калі камітэты Кангрэса бачаць у гэтым неабходнасць.

«Расея - гэта пагрозлівая дзяржава, якая не падзяляе нашы інтарэсы і нашы каштоўнасці», - сказаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках