20 красавiка 2024, Субота, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі распавялі, якія прадукты можна есці на ноч

7
Дыетолагі распавялі, якія прадукты можна есці на ноч

Дыетолагі сцвярджаюць, што лёгкая перакуска перад сном - нават карысная.

Існуе даволі папулярны спосаб пахудзення, які выкарыстоўваюць тыя, каму не хочацца ўнікаць у дэталі складаных дыет: не есці ўвечары.

Аднак дыетолагі сцвярджаюць, што лёгкая перакуска перад сном - нават карысная. Тым больш што ёсць такія прадукты, якія папросту можна есць на ноч без шкоды для постаці, паведамляе healthystyle.info.

Нятлустыя малочныя прадукты. Такія прадукты, як кефір, тварог, ёгурт, ражанка з нізкім адсоткам тлустасці, суцішаць голад і ў дадатак добра адаб'юцца на працы страўніка-кішэчнага тракту.

Мяса птушкі. У адрозненне ад іншых відаў мяса, ператраўліванне курынай грудкі або індычкі зойме не больш за паўтары гадзіны. Але ёсць адзін важны нюанс: гатаваць мяса трэба без выкарыстання тлушчу - запячы або адварыць.

Арэхі ў аб'ёме да 40 грам. Жменя грэцкіх арэхаў, з'едзеная перад сном, паскарае тлушчавы метабалізм і, у выніку, спрыяе пахудзенню.

Мюслі. Іх можна есць практычна ў любы час - і пасля шасці, і нават пасля дзесяці. Ёсць толькі адна ўмова: не абмешваць іх малаком, тлустым ёгуртам або цукрам.

Печаныя яблыкі. Гэта страва - сапраўдная знаходка для тых, хто не можа жыць без смачных дэсертаў. Да таго ж, у яблыках маюца рэчывы, якія спрыяюць моцнаму сну, а гэта яшчэ адна прычына паласавацца імі ўвечары.

Хумус. Закуска з нутавага пюрэ з'яўляецца любімым ласункам вегетарыянцаў. Хумус не ўтрымлівае халестэрыну і славіцца вялікай колькасцю ненасычаных тлустых кіслот, вітамінаў і клятчаткі. Лепш за ўсё закуска спалучаецца з гароднінай.

Кашы без тлустага малака і цукру. Калі каша на вадзе здаецца нясмачнай, дадайце ў яе абястлушчанае малако, садавіну, сухафрукты ці арэхі (аднак памятайце пра правіла 40 грам).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках