25 красавiка 2024, Чацвер, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самым «закрытым» ведамствам Беларусі раптам аказалася Міністэрства адукацыі

3
Самым «закрытым» ведамствам Беларусі раптам аказалася Міністэрства адукацыі

Названы самыя адкрытыя і самыя закрытыя дзяржорганы Беларусі.

Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» правёў даследаванне «Новыя магчымасці і старыя абмежаванні», у якім вывучыў супрацоўніцтва няўрадавых арганізацый і дзяржорганаў Беларусі. Для гэтага было праведзена 21 глыбіннае інтэрв'ю з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый краіны, паведамляе thinktanks.by.

У выніку, як адзначылі даследчыкі, беларускія дзяржорганы сур'ёзна адрозніваюцца як па ступені адкрытасці, так і па ўзроўні знешніх кантактаў і матывацыі супрацоўніцтва з недзяржаўнымі арганізацыямі.

Экспэрты «Палітычнай сферы» ацэньвалі адкрытасць дзяржструктур зыходзячы з частаты пазітыўных згадак. Абсалютным лідарам па такім пазітыву стала Міністэрства замежных спраў, што сабрала ўсяго толькі 7 згадак пра адкрытасць. Не менш за тры разы ў такім ключы ў інтэрв'ю згадваліся Міністэрства культуры, Міністэрства эканомікі, Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя. Адзінкава ў пазітыўным ключы згадваліся: Міністэрства абароны, Інстытуты Акадэміі навук, Нацыянальны банк, Міністэрства аховы здароўя.

Сярод дзяржаўных органаў, якія атрымалі характарыстыку «закрытыя» абсалютным лідарам стала Міністэрства адукацыі. У якасці закрытага дзяржоргана міністэрства згадвалася 6 разоў і ў двух выпадках атрымала змешаную характарыстыку, што можа сведчыць пра пэўныя сістэмныя праблемы ў працы міністэрства з грамадскімі ініцыятывамі.

Гэтак жа больш за дзве характарыстыкі закрытасці атрымалі сілавыя органы (Міністэрства ўнутраных спраў, Следчы камітэт).

Як адзначаюць экспэрты «Палітычнай сферы», у рамках даследавання не ўдалося зафіксаваць устойлівыя адрозненні ў адкрытасці па лініі «цэнтральныя-мясцовыя» органы ўлады.

Агулам, як адкрытыя характарызуюцца гарадскія ўлады Менска. Падобныя характарыстыкі даваліся і ў дачыненні да Берасця. У той жа час больш закрытымі апісваюцца ўлады Магілёва. Лідарам па закрытасці з'яўляюцца ўлады Горадні і гарадзенскай вобласці, якія набралі 5 згадак у негатыўным кантэксце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках