24 красавiка 2024, Серада, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй: Краіны NATO павінны размаўляць з РФ з пазіцыі сілы і адзінства

4
Тэрэза Мэй: Краіны NATO павінны размаўляць з РФ з пазіцыі сілы і адзінства
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: JIM MATTIS/WIKIMEDIA COMMONS

Прэм'ер міністарка Вялікабрытаніі пракаментавала сустрэчу Трампа і Пуціна.

Краіны NATO павінны размаўляць з Расеяй «з пазіцыі сілы і адзінства». Такую заяву зрабіла прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі, каментуючы сустрэчу Дональда Трампа/b<> і Уладзіміра Пуціна ў Хельсінкі, паведамляе «Радио Польша».

Тэрэза Мэй заявіла, што падтрымка добрых стасункаў з Расеяй з'яўляецца доўгатэрміновай мэтай хаўруснікаў, у сувязі з чым перамовы неабходныя, аднак, цяпер яны павінны ажыццяўляцца з улікам нядаўняй дзейнасці Масквы на міжнароднай арэне.

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі адзначыла, што вітае перамовы ў Хельсінкі. У той жа час яна падкрэсліла, што трэба дакладна і няўхільна інфармаваць Расею, якім чынам яна павінна змяніць свае паводзіны.

«Пакуль Масква працягвае падрываць нашы інтарэсы і каштоўнасці, мы павінны стрымліваць яе і прадухіляць яе дзеянні», - заявіла брытанская прэм'ер міністарка. У гэтым кантэксце Тэрэза Мэй нагадала пра хіматаку з выкарыстаннем нервова-паралітычнага рэчывы «Навічок» у Солсберы, адказнасць за якую Лондан ускладае на Крэмль.

У той жа час кіраўніца брытанскага ўрада падкрэсліла, што Лондан выступае супраць замахаў на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і Грузіі з боку Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках