26 красавiка 2024, Пятніца, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму скарбонкі беларусаў бяднеюць?

5
Чаму скарбонкі беларусаў бяднеюць?
ФОТА: REUTERS

У чэрвені беларусы знялі з валютных дэпазітаў $73 мільёны.

Як паведаміў на мінулым тыдні Нацбанк, у чэрвені беларусы знялі з валютных дэпазітаў $73 млн. Паводле звестак рэгулятара, такая тэндэнцыя назіраецца на працягу ўсяго паўгода, прычым рэкордны адток сродкаў быў зафіксаваны ў красавіку, калі дэпазіты ў валюце зменшыліся амаль на $113 млн. Усяго ж з пачатку года адток валюты па ўкладах склаў $441 млн, піша «БелГазета».

У той жа час рублёвыя дэпазіты ў банках растуць не так хутка, як худнеюць валютныя. Між іншым, у чэрвені рублёвыя дэпазіты выраслі на BYN81,5 млн, што эквівалентна суме $41,4 млн. Агулам жа з пачатку года прыток рублёвых укладаў склаў BYN413 млн, або блізу $210 млн у эквіваленце.

Такім чынам, беларусы не проста пераводзяць свае ашчаджанні ў рублі, а яшчэ і «праядаюць» схуднелыя заначкі. Што, увогуле, нядзіўна, калі ўлічыць, што ў Беларусі вырасла колькасць тых, хто жыве ў месяц на «адзін мільён старымі» і менш.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у краіне трохі скарацілася колькасць людзей, якія жывуць за мяжой беднасці, г.зн. тых, хто валодае сумай менш за бюджэт пражытачнага мінімуму BYN203,4. У I квартале г.г. за рысай беднасці знаходзілася 5,9% насельніцтва, або блізу 559,6 тысяч чалавек, тады як годам раней - 6%, або блізу 570 тысяч.

Але затое вырасла колькасць тых, хто штомесяц валодае паловай гэтай сумы і менш - з 0,2%, або блізу 19 тысяч чалавек, у I квартале мінулага года да 0,3%, або блізу 28,5 тысяч чалавек, сёлета. Паводле звестак finance.tut.by, больш за ўсё тых, хто ўмудраецца жыць на палову БПМ -

Г.зн. на BYN101,7 - і менш, пражываюць у Гомельскай вобласці - 1,1% насельніцтва, або амаль 15,6 тысяч чалавек, а таксама ў Магілёўскай - 0,6%, або 6,3 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках