2 траўня 2024, Чацвер, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста Дзмітрыя Галко асудзілі на чатыры гады «хіміі»

2
Журналіста Дзмітрыя Галко асудзілі на чатыры гады «хіміі»
ДЗМІТРЫЙ ГАЛКО
ФОТА: «НАША НІВА»

Яго вызвалілі ў зале суда.

17 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Менска агучылі прысуд журналісту Дзмітрыю Галко. Пракурор прасіў прысудзіць Галко да трох гадоў, піша nn.by. Суддзя Аляксандр Якунчыхін пакараў Галко да 4 гадоў «хіміі».

Журналіста вызвалілі ў зале суда. Пакуль ён пад падпіскай аб нявыездзе. У месца адбыцця пакарання яго адправяць пазней.

Пад вартай, дзе адзін дзень ідзе за два дні «хіміі», Галко быў з красавіка.

38-гадовага Галко абвінавачвалі ў гвалце ў дачыненні да міліцыянта. Сам журналіст віну не прызнаў.

Нагадаем, Дзмітрыя Галко затрымалі ў красавіку на беларуска-ўкраінскай мяжы і змясцілі пад варту. Пачалася ўся гэтая гісторыя яшчэ ў 2017 годзе. 25 лістапада 15-гадовы сын журналіста ад першага шлюбу, святкаваў свой дзень нараджэння разам з сябрамі. Дзмітрый Галко быў у кватэры «за старэйшага».

На шум выклікалі міліцыю, далей версіі адрозніваюцца. Міліцыянты сцвярджалі, што Галко штурхаў іх, біў па руках, у бойцы ўдзельнічаў нават яго 15-гадовы сын. Галко ж запэўніваў, што проста ўзяў міліцыянта пад руку і папрасіў пакінуць кватэру. Пасля здарэння журналіст атрымаў штраф за нецэнзурную лаянку ў публічным месцы, затым ён разам з сынам з'ехаў ва Украіну, дзе жыве яго цяперашняя жонка. Але праз некаторы час сын вярнуўся ў Беларусь. Вясной і сам Галко паехаў у Менск, каб «вырашыць праблемы з падатковай», хоць у той час і было вядома, што ён знаходзіцца ў вышуку. Паездка скончылася затрыманнем, затрыманне – узяццем пад варту і судом.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках