25 красавiка 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Пуціна парушыў паветраную прастору Эстоніі па шляху ў Хельсінкі

11
Самалёт Пуціна парушыў паветраную прастору Эстоніі па шляху ў Хельсінкі
Фота: EPA

МЗС Эстоніі выклікаў сёння прадстаўніка расейскай амбасады і перадаў яму ноту.

У панядзелак, 16 ліпеня, паветраную прастору Эстоніі парушылі расейскія самалёты A319 і ІЛ-96. Як піша «Новое время», паводле звестак выдання Postimees, на борце апошняга знаходзіўся прэзідэнт РФ Пуцін.

Абодва самалёты належаць дзяржаўнаму авіяпарку РФ, на іх лётаюць толькі вышэйшыя дзяржаўныя чыны.

«Я не ведаю, хто быў на борце, але магу сказаць, што на такім самалёце лятае расейскае кіраўніцтва», - сказаў кіраўнік прэс-службы генштаба Сіл абароны Арво Йыэсалу.

Эстонскае выданне піша, што Пуцін прыбыў у Хельсінкі на самалёце ІЛ-96 з рэгістрацыйным нумарам RA-96022.

«Пры вывучэнні анлайн-радараў становіцца зразумела, што самалёт менавіта з гэтым рэгістрацыйным нумарам парушыў паветраную прастору Эстоніі», - адзначылі эстонскія журналісты.

Самалёты знаходзіліся ў паветранай прасторы Эстоніі менш за хвіліну, іх транспандэраў былі ўключаныя, але планы палётаў не пададзеныя. У самалётаў не было радыёсувязі з Эстонскай службай паветранага руху.

МЗС Эстоніі выклікаў сёння прадстаўніка расейскай амбасады і перадаў яму ноту. Усяго сёлета самалёты РФ шэсць разоў парушалі паветраную прастору Эстоніі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках