19 красавiка 2024, Пятніца, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Мы гаварылі з Трампам па Украіне, ёсць новыя ідэі

15
Пуцін: Мы гаварылі з Трампам па Украіне, ёсць новыя ідэі

Кіраўнік РФ заявіў аб дамоўленасці прапрацаваць «новыя ідэі» на экспэртным узроўні.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв'ю расейскаму "Первому каналу", што яму ўдалося дамовіцца ў шэрагу пытанняў з амерыканскім калегам Дональдам Трампам у Хельсінкі 16 ліпеня.

«Між іншым, па некаторых пытаннях урэгулявання ў Сірыі, у паўднёвай зоне дээскалацыі, у раёне Галанскіх вышынь з улікам інтарэсаў Ізраіля... Другое - мы гаварылі аб Украіне. Там ёсць некаторыя ідэі новыя што да спосабаў урэгулявання крызісу на паўднёвым усходзе краіны. Дамовіліся прапрацаваць гэта пакуль на экспэртным узроўні. на мой погляд, гэта таксама пазітыўны такі элемент руху наперад. Можа быць, так я скажу вельмі акуратна», - заявіў Пуцін.

18 ліпеня ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі прайшлі перамовы прэзідэнтаў РФ і ЗША, якія доўжыліся 2 гадзіны 10 хвілін.

Пасля гэтага адбылася сустрэча ў пашыраным складзе. Затым лідары дзвюх краін правялі сумесную прэс-канферэнцыю. Падчас яе Пуцін заявіў, што Расея «правяла рэферэндум у Крыме ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам, са статутам ААН».

«Пры абмеркаванні ўнутрыўкраінскага крызісу звярнулі ўвагу на важнасць добрасумленнай рэалізацыі Менскіх дамоўленасцей. ЗША маглі б больш рашуча намагаць на гэтым і настройваць ўкраінскае кіраўніцтва на гэтую працу», - таксама адзначыў расейскі прэзідэнт.

У красавіку 2014 года на ўсходзе Украіны пачаўся ўзброены канфлікт. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Украіна, ЗША і шэраг іншых дзяржаў абвінавачваюць РФ ва ўмяшанні ў канфлікт: выкарыстанне рэгулярных войскаў у баявых дзеяннях на баку баявікоў, пастаўкі ім зброі і фінансавай падтрымкі.

Менскія пагадненні, якія рэгламентуюць развязанне канфлікту на Данбасе, былі падпісаны ў лютым 2015 года. Яны прадугледжваюць спыненне агню, адвод цяжкай тэхнікі ад лініі судакранання, вызваленне ўсіх закладнікаў, а таксама аднаўленне поўнага кантролю над дзяржаўнай мяжой з боку ўрада Украіны ў Данецкай і Луганскай абласцях. Ні адзін пункт пагаднення цалкам пакуль не выкананы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках