2 траўня 2024, Чацвер, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Наш прафзвяз працуе ў штатным рэжыме

2
Генадзь Фядыніч: Наш прафзвяз працуе ў штатным рэжыме
Генадзь Фядыніч
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Суд у «справе прафзвязаў» пройдзе ў Ленінскім судзе Менску.

Як вядома, суд над лідэрамі прафзвязу РЭП Генадзем Фядынічам ды Ігарам Комлік прызначаны на 30 ліпеня.

"Нягледзячы на тое, што справу будзе разглядаць суд Савецкага раёна, працэс пройдзе ў памяшканні Ленінскага суда Менска", - распавёў сайту palitviazni.info Генадзь Фядыніч.

- Калі атрымалі позвы, то стала вядома, што працэс будзе праходзіць на вуліцы Сямашкі (пакой 1071) суда Ленінскага раёна Менска, - кажа Генадзь Фядыніч. - Чаму так адбылося? Пра гэта можна толькі здагадвацца. Магчыма, праз тое, што ў судзе Савецкага раёна малыя залы судовых пасяджэнняў, туды больш за 20 чалавек не месціцца. А справа ж гучная, таму не будзе дзе пасадзіць людзей. Хоць, шчыра кажучы, я пакуль нават і не ведаю, ці вялікае памяшканне, дзе мае адбыцца закрыты працэс.

- Хто вас з Ігарам Комлікам будзе абараняць?

- Два сталічныя адвакаты. Мяне будзе абараняць Наталля Мацкевіч, а Ігара Комліка - Людміла Казак. Мы шукалі такіх юрыстаў, якія б не толькі добра ведалі міжнародныя дачыненні, але і мелі сваю грамадзянскую пазіцыю. Дарэчы, Наталля Мацкевіч у свой час прадстаўляла інтарэсы Ульяна Захаранкі - маці зніклага былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, Уладзіміра Някляева.

- Які ў вас настрой перад судом?

- Добра ўжо тое, што нарэшце пачнецца суд, а то ж расследаванне справы ды іншыя працэдуры расцягнулі амаль на год. Наш прафзвяз працуе ў штатным рэжыме, нягледзячы на ўсё астатняе. А што да справы, то, калі азнаёміўся з ёй, не ўбачыў там ніякай доваднай базы. Паглядзім, чым будзе апеляваць пракурор.

***

Нагадаем, што Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай супраць яго і старшыні прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча. 2 кастрычніка 2017 году Ігар Комлік быў вызвалены з следчага ізалятараф пад падпіску аб нявыездзе.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комлік пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках