2 траўня 2024, Чацвер, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Халодны душ для беларускай эканомікі

12
Халодны душ для беларускай эканомікі

Чаму МВФ не дае грошай Лукашэнку.

Нягледзячы на аптымістычныя звесткі афіцыйнай статыстыкі пра рост беларускай эканомікі ў першым квартале на 5,2%, свежая інфармацыя робіць эфект халоднага душа.

Так, паводле звестак аўтарытэтнай арганізацыі, беларусам не варта разлічваць на эканамічны рост вышэйшы за 2,4% сёлета і 2,5% налета. І гэта пры тым, што сярэднесусветны УБП у гэты перыяд будзе расці значна хутчэй - на 3,9% штогод.

- МВФ з асцярожнасцю ацэньвае перспектывы беларускай эканомікі, - у экспрэс-каментары «Салідарнасці» тлумачыць эканаміст Барыс Жаліба. - Там разумеюць, што яе развіццё шмат у чым залежыць ад вонкавых чыннікаў. Гэта, перш за ўсё, кошт нафты і нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў ды іншых тавараў, якія ідуць на экспарт.

Высокія тэмпы эканамічнага росту ў першым квартале былі звязаны з тым, што была нізкая база ў мінулым годзе. Думаю, што на працягу года мы ўбачым павольнае замаруджванне афіцыйных тэмпаў росту.

Суразмоўца упэўнены, што Беларусь яшчэ не выбралася з эканамічнай ямы. І міжнародныя крэдыторы гэта выдатна бачаць:

- Наша эканоміка спусцілася, асабліва ў 2015-2016 гадах, калі была магутная адмоўная дынаміка УБП. Найлепшы паказчык у нас быў ў 2014 годзе, калі ўнутраны брута-прадукт складаў 76 мільярдаў даляраў паводле курсу. А цяпер мы выйшлі толькі дзесьці на 55 мільярдаў.

Гэта значыць, мы дагэтуль б'емся за тое, каб проста аднавіць страчаныя пазіцыі. За гэты час нашы суседзі пайшлі далёка наперад - Польшча і краіны Балтыі ўжо ў разы абганяюць Беларусь паводле ўзроўню УБП на душу насельніцтва.

Эканаміст мяркуе: каб пачаць іх здаганяць, патрэбны эканамічны рост блізу 6-7% за год. А для гэтага трэба праводзіць рэформы, якія Беларусі прапануе той жа МВФ.

- Гэта, перш за ўсё, структурныя рэформы ў галіне дзяржаўнага сэктару. Трэба змяншаць прысутнасць дзяржавы ў эканоміцы, падтрымліваць развіццё прыватнай ініцыятывы, развязаць праблему з вялікімі пазыкамі дзяржаўных прадпрыемстваў.

У нас захоўваецца інэрцыя і цэнтралізаванасць эканомікі. Як улады звыклі працаваць, як заўжды, так яны і працягваюць. Ёсць боязь страціць ніткі кіравання краінай.

На жаль, без рэформаў эканоміка Беларусі будзе вымушаная расці не больш за 3% на год. Гэта азначае, што адставанне ад іншых краін будзе павялічвацца, - падкрэслівае Барыс Жаліба.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках