2 траўня 2024, Чацвер, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ранальду: «Ювэнтус» - адзіны клуб, дзеля якога я быў ахвочы пакінуць «Рэал»

Ранальду: «Ювэнтус» - адзіны клуб, дзеля якога я быў ахвочы пакінуць «Рэал»
Крышціяну Ранальду
ФОТА: STEFANO GUIDI/LIGHTROCKET/GETTY IMAGES

Знакаміты футбаліст распавёў пра матывацыю перайсці ў італійскі клуб.

Нападнік «Ювэнтуса» Крышціяну Ранальду распавёў sport.sky.it (пераклад - tribuna.com) аб тым, што матывавала яго перайсці ў італійскі клуб.

«Я памятаю гэты гол, які я забіў у браму свайго будучага клуба (гол праз сябе ў 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Ювэнтус» - «Рэал» (0:3) - заўвага). Я быў вельмі шчаслівы, але не толькі таму, што забіў гол.

Мяне ўразіла, што заўзятары «Ювэ» пачалі пляскаць мне ў ладкі, я не чакаў гэтага. Мне заўсёды падабаўся турынскі клуб, але пасля гэтай сітуацыі ён стаў падабацца мне яшчэ больш.

«Ювэнтус» - вялікі клуб, яны далі мне выдатную магчымасць. Вядома, я перайшоў сюды не толькі праз той гол, але ён пэўна дапамог.

Я сказаў свайму агенту, што адзіны клуб, дзеля якога я ахвочы пакінуць «Рэал», - «Ювэнтус», - сказаў Ранальду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках