2 траўня 2024, Чацвер, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не стала кіраўніка хору «Унія» Кірыла Насаева

4
Не стала кіраўніка хору «Унія» Кірыла Насаева

Хормайстру і музыказнаўцу было 57 гадоў.

Апошнія гады Кірыла Насаеў цяжка хварэў, паведамляе «Радыё Свабода». Ён быў выдатным хормайстрам, а зарабляў на жыццё як будаўнік. Такая эпоха.

Беларускі хормайстар, музыколаг і педагог Кірыла Насаеў - стваральнік знакавых праектаў «Музыка Літвы і Кароны», «Музыка беларускіх храмаў», «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання».

Мужчынскі хор «Унія» ўзнік у пачатку 1990-х. Праваслаўныя, каталікі, уніяты, пратэстанты сабраліся з адной мэтай - каб спяваць беларускія храмавыя песні.

Кірыла нарадзіўся ў сям'і вайсковага інжынера, але з дзяцінства захапляўся музыкай - маці была настаўніцай музыкі. Спяваў у хоры хлопчыкаў пры кансерваторыі, а потым паступіў і ў кансерваторыю. Вайсковую службу Насаеў праходзіў у ансамблі песні і танца Чырванасцяжнай Беларускай вайсковай акругі, збіраў беларускія песні на патрыятычную тэматыку.

У 1993 годзе падрыхтаваў на просьбу кіраўніка ансамбля песні і танца «Пагоню» і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Праз некалькі гадоў запісаў альбом «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання». У альбоме сабраныя гістарычныя песні і аўтарскія творы XX стагоддзя - «Не пагаснуць зоркі ў небе», «Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і іншыя.

Хор «Унія» стаў пераможцам на першым фэсце духоўнай музыкі «Магутны Божа» ў 1993 годзе.

З дзіцячым хорам стварыў праект «Простыя словы» на вершы Міхала Анемпадыстава.

А гэта рэквіем «Спіце ўсе тыя, што праўды на свеце шукалі» на вершы Янкі Купалы:

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках