Марадона: У мяне вельмі вялікія ўспаміны пра Фідэля, Чавеса, Мадура, Кадафі
25- 16.07.2018, 19:02
- 15,397
Старшыня берасцейскага «Дынама» заявіў, што хоча зрабіць фота і з беларускім дыктатарам.
Старшыня берасцейскага «Дынама» Дыега Марадона распавёў, што хоча пазнаёміцца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
- Як вы плануеце забаўляцца ў Беларусі і ці плануеце сустрэчу з Лукашэнкам?
- Вядома, я хацеў бы пазнаёміцца з Лукашэнкам. У мяне вельмі вялікія ўспаміны пра Фідэля, пра Чавеса, Мадура, пра Кадафі. Таксама я ведаю Пуціна, і цяпер я хачу зрабіць фота з Лукашэнкам. Спачатку хачу фота... і пасля гэтага, я спадзяюся, ён стане нашым заўзятарам. І я спадзяюся, што наш праект будзе карысны беларускаму футболу і футболу агулам. Я таксама хачу зрабіць гэты крок разам, - цытуе Марадону «Трибуна».