Жоўтыя вазы на праспекце Незалежнасці перафарбуюць
12- 16.07.2018, 16:35
- 16,725
Гэта высветлілася пасля таго, як група менчукоў звярнулася з петыцыяй у Менгарвыканкам.
У адказ на петыцыю з патрабаваннем перафарбаваць жоўтыя вазы на праспекце Незалежнасці з Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва прыйшоў адказ, піша the-village.me.
Камітэт паведамляе: балюстрада і агароджа моста праз Свіслач з'яўляюцца аб'ектам аховы гісторыка-культурнай спадчыны катэгорыі 2 (гісторыка-культурная каштоўнасць мае нацыянальнае значэнне).
«У сувязі з парушэннем устаноўленага парадку правядзення работ афарбоўка балюстрады была выкананая балансатрымальнікам без ўзгаднення каляровага развязання», гаворыцца ў адказе.
У адрас ДВА «Гаррамаўтадар Менгарвыканкама» і адміністрацыі Партызанскага і Цэнтральнага раёнаў Менска накіравалі патрабаванне аб прыняцці мер прывядзення ў належны стан аб'екта аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Пры гэтым вазы неабавязкова перафарбуюць у белы колер:
«Цяпер балансатрымальнікі звярнуўся ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па рэкамендацыі наконт каляровага развязання балюстрады для правядзення работ афарбоўкі яе элементаў».
На Яндекс.Панорамах за 2010, 2014 і 2016 гады бачна, што вазы ўсе гэтыя гады былі жоўтымі, праўда, не такімі яркімі, як цяпер. На фотаздымках Менска пяцідзесятых - сямідзесятых гадоў вазы белыя.