Вялікабрытанія выключае магчымасць другога Brexit-рэферэндуму
- 16.07.2018, 16:30
- 6,133
Лондан не збіраецца пераглядаць свой выхад з ЕЗ.
Прадстаўнік кіраўніцы брытанскага ўрада адхіліў магчымасць правядзення другога рэферэндуму па выхадзе краіны з ЕЗ.
Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.
«Брытанская грамадскасць прагаласавала за выхад з Еўрапейскага Звязу. Не будзе другога рэферэндуму... ні пры якіх абставінах», - сказаў ён.
Прадстаўнік намагаў, што прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй уважае свой план выхаду з ЕЗ адзіным магчымым шляхам дасягнення пагаднення з ЕЗ, якое адпавядала б мэтам яе ўрада.
Мэй таксама папярэдзіла, што «ніякага Brexit наогул можа не быць» праз спробы заканадаўцаў падарваць яе план выхаду з Еўрапейскага Звязу.
Прапановы сярод іншага прадугледжваюць заключэнне з ЕЗ Пагаднення аб асацыяцыі накшталт таго, што дзейнічае паміж Еўразвязам і Украінай. Мэй настроеная на больш мяккі Brexit з захаваннем цесных эканамічных сувязяў з ЕЗ.