4 траўня 2024, Субота, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Расея можа напасці на порт у Марыюпалі

5
Парашэнка: Расея можа напасці на порт у Марыюпалі

Прэзідэнт Украіны ўстурбаваны чыннасцю Расеі ў Азоўскім моры.

Дзеянні Расеі ў Азоўскім моры могуць сведчыць аб планаванні атакі на Марыюпаль, заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас прывітання ўдзельнікаў шматнацыянальных вучэнняў Сі Брыз-2018, піша "Новое время".

Са слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, краіна-агрэсар значна ўзмацніла марскую групоўку ў Азоўскім моры.

"Расейцы цяпер пачалі ажыццяўляць незаконнае спыненне, надгляд караблёў, якія плывуць ва ўкраінскія парты ў Азоўскім моры, прычым як пад украінскім сцягам, так і замежныя караблі. Гэта робіцца для таго, каб заблакаваць парты Украіны ў Азоўскім моры, ажыццявіць эскалацыю напружання. Не выключана, зрабіць ваенную аперацыю, атакі на Марыюпаль", - сказаў ён.

Парашэнка дадаў, што Украіна мае прыкласці максімум намаганняў для хуткага аднаўлення дзеяздольнасці марской абароннай кампаненты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках