На БелАЭС пры падзенні з вышыні загінуў мантажнік
7- 16.07.2018, 14:43
- 14,647
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
На Беларускай АЭС пры падзенні з вышыні загінуў мантажнік, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства энэргетыкі.
"Няшчасны выпадак са смяротным вынікам пры падзенні з вышыні адбыўся 16 ліпеня на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС з мантажнікам расейскай субкантрактнай арганізацыі", - паведамілі ў міністэрстве.
Прычыны і абставіны няшчаснага выпадку расследуюцца ва ўстаноўленым парадку.