Фотафакт: Пуціна высмейваюць перад самітам у Хельсінкі
7- 16.07.2018, 10:31
- 16,679
Кіраўніка Крамля ў сталіцы Фінляндыі павіталі спецыяльным банэрам.
Найбуйнейшая газета ў Фінляндыі вітае прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна шэрагам рэкламных шчытоў перад доўгачаканым самітам з кіраўніком Белага Дома Дональдам Трампам і здзекуецца з ягонага заведама дрэннага стаўлення да СМІ.
На вуліцах Хельсінкі з'явілася серыя білбордаў, закліканая падкрэсліць праблемы свабоднай прэсы. Надпіс на адным з іх абвяшчае: «Спадар прэзідэнт, сардэчна запрашаем на зямлю свабоднай прэсы».
Нагадаем, саміт у Хельсінкі пачнецца а 13.00 паводле менскага часу.