Нафта таннее праз Саудаўскай Арабію і ЗША
2- 16.07.2018, 10:20
- 9,648
Гульцы нафтавага рынку чакаюць вынікаў саміту прэзідэнтаў ЗША і Расеі.
Нафта маркі Brent у Лондане патаннела на $0,66, а кошт гатунку WTI ў Нью-Ёрку знізіўся на $0,67, паведамляе korrespondent.net.
Сусветныя кошты нафты эталонных марак зніжаюцца ў першы дзень працоўнага тыдня. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў раніцай у панядзелак, 16 ліпеня.
Так, кошт вераснёўскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures а 9:30 (Кіеў) абрынуўся на $0,66 (0,88%) - да $74,66 за барэль.
У сваю чаргу кошт нафты WTI з пастаўкай у жніўні на электронных таргах Нью-Ёркскай таварнай біржы (NYMEX) знізіўся на $0,67 (0,96%) - да $69,28 за барэль.
Аналітыкі адзначаюць, што кошты «чорнага золата» зніжаюцца на звестках аб нарошчванні экспарту нафты Саудаўскай Арабіяй, а таксама на інфармацыі аб планах ЗША выкарыстоўваць нафту са стратэгічных рэзерваў для стрымлівання коштаў у выпадку іх падвышэння.
Гульцы рынка таксама чакаюць вынікаў саміту прэзідэнтаў ЗША і Расеі, якія сустракаюцца сёння ў Хельсінкі.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заклікаў краіны АПЕК павялічыць вытворчасць нафты, каб знізіць кошты.