4 траўня 2024, Субота, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камісіі аб «дармаедах» надзеленыя сапраўды надзвычайнымі паўнамоцтвамі»

28
«Камісіі аб «дармаедах» надзеленыя сапраўды надзвычайнымі паўнамоцтвамі»
ПАВЕЛ ЛЕВІНАЎ

У Беларусі рыхтуецца маштабнае ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё грамадзян.

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў адміністрацыю Першамайскага раёну Віцебску з просьбай уключыць яго ў склад камісіі для садзейнічання занятасці насельніцтва. На днях атрымаў афіцыйную адмову: «Задаволіць просьбу аб уступленні ў камісію не ўяўляецца магчымым. Бо камісія ўжо створаная, склад зацверджаны».

У размове з «Витебской весной» Павел Левінаў удакладняе, што звяртаўся ў адміністрацыю выключна як прадстаўнік Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання «Беларускі Хельсінскі камітэт» (БХК).

«Разгледзеўшы просьбу аб уступленні (...) у камісію для садзейнічання занятасці, адміністрацыя Першамайскага раёна паведамляе, што задаволіць яе не ўяўляецца магчымым, бо ў мэтах выканання пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2018 года №240 «Аб зацвярджэнні Прыкладнага раздзелу аб стала дзейнай камісіі для каардынацыі работы ў садзейнічанні занятасці насельніцтва «пастановай адміністрацыі ад 28 красавіка 2018 года №144 створаная стала дзейная раённая камісія, у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства зацверджаны яе склад», - гаворыцца ў адказе з адміністрацыі Першамайскага раёна.

Левінаў: «Камісія ўжо створаная? Ну і што?»

Такі адказ не задаволіў праваабаронцу. «Камісія ўжо створаная? Ну і што? А дзесьці рэгламентуецца колькасны склад удзельнікаў камісіі? Не. Ну дык уключыце яшчэ аднаго чалавека, двух уключыце, або пецярых, у чым праблема? Я праблем не бачу», - абураецца Левінаў.

Праваабаронца паведамляе, што адразу пасля атрымання адмовы накіраваў у адміністрацыю электронны ліст з просьбай даслаць яму тэкст пастановы і спіс зацверджаных сяброў камісіі.

«Каб можна было паглядзець, колькі вас і хто вы. Чакаю адказу», - тлумачыць Павел Левінаў.

Акрамя таго, праваабаронца звярнуўся па тлумачэнні ў адміністрацыю Лукашэнкі. «Раней кіраўніца адміністрацыі казала, што не бачыць ніякіх перашкод для ўключэння ў склад камісіі ў тым ліку і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Тое ж самае сцвярджаецца ў пастанове Саўміна «аб садзейнічанні занятасці», але, як бачым, на справе выяўляецца ўсё наадварот», - каментуе праваабаронца.

«Камісіі не павінны ўмешвацца ў лёс людзей»

Сваё жаданне ўступіць у «камісію аб дармаедах» Левінаў тлумачыць тым, што фактычна гэтая камісія павінна быць грамадскай, а яе праца - публічнай, адкрытай і празрыстай. «Другі момант: у мяне ёсць вялікі досвед працы ў гэтым кірунку, і я мяркую, што магу быць карысным у працы гэтай камісіі», - кажа Левінаў.

Аднак, падкрэслівае, што створаныя камісіі надзелены цяпер занадта шырокімі, сапраўды надзвычайнымі паўнамоцтвамі.

«Мяркую, што такія камісіі маюць права на існаванне, але толькі ў якасці наглядальных, кансультацыйных органаў. І ніяк не заканадаўча-выканаўчых. Яны не павінны мець права ўмешвацца ў лёс людзей і ўплываць на гэты лёс. Фактычна ж, з тымі паўнамоцтвамі, якія ім нададзеныя, гэтыя камісіі будуць парушаць правы грамадзян на свабодны выбар прафесіі, на свабоду распараджацца сваім часам, будуць умешвацца, у тым ліку, і ў прыватнае жыццё грамадзян», - мяркуе прадстаўнік БХК.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках