3 траўня 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве сотні чалавек выйшлі на акцыю ў падтрымку Алега Сянцова

4
У Кіеве сотні чалавек выйшлі на акцыю ў падтрымку Алега Сянцова

Да акцыі далучыліся лідары крымска-татарскага народа, а таксама сястра Сянцова.

У Кіеве на Майдане Незалежнасці блізу 400 чалавек выйшлі на акцыю падтрымкі ўкраінскага палітвязня Крамля Алега Сянцова і іншых незаконна асуджаных украінцаў, піша «Новое время».

Прысутныя выйшлі з плакатамі #SaveOlegSentsov і «Свабоду палітвязням».

Да акцыі далучыліся лідары крымска-татарскага народа Ільмі Умераў і Ахтэм Чыйгоз, а таксама сястра Алега Сянцова Наталля Каплан.

Адзначым, што 13 ліпеня ў Алега Сянцова дзень нараджэння. Яму спаўняецца 42 гады.

Раней паведамлялася, што маці ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова звярнулася да Пуціна з просьбай памілаваць сына.

Алег Сянцоў быў затрыманы расейскімі сілавікамі ў Крыме 11 траўня 2014 года. Яго абвінавачвалі ў быццам бы «падрыхтоўцы тэрактаў на паўвыспе» падчас акупацыі Расеяй. Пазней Сянцова абвінавацілі ў «захоўванні зброі і выбухоўкі».

14 траўня рэжысёр пачаў галадоўку. Ён патрабуе вызваліць усіх зняволеных Расіяй украінскіх палітвязняў (блізу 70 чалавек). Украінскі рэжысёр адмаўляецца спыняць галадоўку і пісаць прашэнне аб памілаванні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках