2 траўня 2024, Чацвер, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12 супрацоўнікаў спецслужбаў РФ абвінавачаныя ва ўмяшанні ў выбары ў ЗША

6
12 супрацоўнікаў спецслужбаў РФ абвінавачаныя ва ўмяшанні ў выбары ў ЗША

Крымінальнае абвінавачванне супраць супрацоўнікаў ГРУ ўключае 11 пунктаў.

Міністэрства юстыцыі ЗША афіцыйна абвінаваціла 12 грамадзян Расеі "ва ўчыненні злачынстваў, накіраваных на ўмяшанне ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША".

Як піша “Нямецкая хваля”, адпаведнае паведамленне ў пятніцу, 13 ліпеня, было размешчанае на сайце установы. Як адзначаецца ў дакуменце, усе абвінавачаныя, прозвішчы якіх таксама апублікаваныя, з'яўляюцца супрацоўнікамі Галоўнай выведвальнай управы Расеі.

Расейцы ўчынілі ўзлом кампутараў Дэмакратычнай партыі

У Мінюсце ЗША сцвярджаюць, што расейцы ўдзельнічалі ва ўзломе кампутараў Нацыянальнага камітэта дэмакратычнай партыі ЗША, а таксама кібератакі на штаб перадвыбарнай кампаніі кандыдаткі ад дэмакратаў Гілары Клінтан. Скрадзеная хакерамі інфармацыя выкладвалася ў сеціва ад імя груп DCLeaks and Guccifer 2.0, і іншымі асобамі.

"Інтэрнэт дазваляе замежным супраціўнікам атакаваць Амерыку новымі і нечаканымі спосабамі. Разам з нашымі партнёрамі з праваахоўнай дзейнасці міністэрства юстыцыі цвёрда мае намер знайсці, ідэнтыфікаваць і прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто перашкаджае амерыканскім выбарам", - цытуюцца ў паведамленні словы намесніка генеральнага пракурора ЗША Рода Розэнштэйна.

Крымінальнае абвінавачванне ўключае 11 пунктаў, сярод якіх - злачынную змову з мэтай учынення злачынства супраць ЗША, што прадугледжвае крадзеж дакументаў з паэтапным іх апублікаваннем для ўмяшання ў прэзідэнцкія выбары, а таксама спробы ўзломаў кампутараў арганізацый, якія адказваюць за правядзенне выбараў і амерыканскіх кампаній, якія пастаўлялі праграмнае забеспячэнне ды іншыя тэхналогіі, звязаныя з кіраваннем выбарамі. Акрамя таго, расейцаў абвінавачваюць у крадзяжы асабовых звестак для далейшага выкарыстання ў схемах камп'ютэрнага махлярства і змове з мэтай адмывання грошай. Са звестак Мінюста падсудныя з дапамогай выкарыстання крыптавалют “адмылі” грашовыя сродкі сумай больш як 95 тысяч даляраў, якія выкарыстоўвалі для набыцця сервераў і фінансавання іншых выдаткаў, звязаных з іх хакерскай дзейнасцю.

У дакуменце таксама адзначаецца, што абвінавачванне не мае інфармацыі аб тым, што які-небудзь амерыканец ведаў аб меркаванай незаконнай дзейнасці альбо ведаў, што камунікуе з расейскімі выведнікамі. У абвінаваўчым дакуменце таксама няма сцвярджэння аб тым, што дзеянні абвінавачаных змянілі падлік галасоў ці зыход выбараў 2016 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках