2 траўня 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Насенка: Мы далей патрабуем неадкладнага вызвалення Паліенкі

1
Марына Насенка: Мы далей патрабуем неадкладнага вызвалення Паліенкі
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

У кастрычніку гэтага года палітвязень мае выйсці на волю.

«Калі чалавек становіцца больш дарослым, то расплюшчваюцца вочы на многія рэчы, - напісаў палітвязень Зміцер Паліенка ў адным са сваіх апошніх лістоў на волю. - У яго мяняюцца погляды, ідзе працэс станаўлення асобы...»

У кастрычніку гэтага года Зміцер мае выйсці на волю, але ягоныя сябры, тыя, хто проста салідарны з Паліенкам, прадаўжаюць акцыю салідарнасці з вязнем сумлення, паведамляе сайт palitviazni.info.

"Мы далей патрабуем ягонага неадкладнага вызвалення праз пастаянныя публікацыі пра Змітра Паліенку на сваіх старонках у сацыяльных сетках, праз СМІ і ўсялякі іншы распаўсюд інфармацыі", - кажа сяброўка актывіста Марына Насенка.

Нагадаем, Зміцер Паліенка - сацыяльны актывіст з Менска. Падставай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе «Крытычная маса», які праходзіў 29 красавіка 2016 года ў Менску і быў перапынены міліцыяй.

12 кастрычніка 2016 году судом Цэнтральнага раёна г. Менска прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэксу («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў») і часткай 2 артыкула 343 КК. Зміцер Паліенка быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

7 красавіка 2017 году судом Заводскага раёна г. Менска разгледжаная прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, і скасаваная адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджанне, актывіст быў накіраваны ў выпраўленчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 гады.

22 жніўня 2017 года Amnesty International прызнала Змітра Паліенку вязнем сумлення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках