3 траўня 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз штрафы у журналістаў «Белсата» апісалі аўтамабілі і тэлефоны

11
Праз штрафы у журналістаў «Белсата» апісалі аўтамабілі і тэлефоны

Для выплаты штрафаў у Вольгі Чайчыц і Андрэя Козела ёсць два тыдні.

Журналісты «Белсата» Вольга Чайчыц і Андрэй Козел пазбавяцца сваёй маёмасці, калі не выплацяць цягам двух тыдняў штрафы за прафесійную дзейнасць. Судовыя выканаўцы пагражаюць ім органамі сацыяльнай апекі.

13 ЛІПЕНЯ 2018 ГОДА. ЯНА ВІКТАРАЎНА ВАСЮКА З АДДЗЕЛА ПРЫМУСОВАГА ВЫКАНАННЯ ДЗЯРЖЫНСКІ РАЁН АПІСВАЕ ГАТОВЫЯ ГРОШЫ, ЗНОЙДЗЕНЫЯ Ў ПАРТМАНЭЦЕ ЖУРНАЛІСТА «БЕЛСАТУ»
ФОТА: ВОЛЬГА ЧАЙЧЫЦ/«БЕЛСАТ»

13 ліпеня да журналістаў прыйшла судовая выканаўца Аддзела прымусовага выканання Дзяржынскага раёна Яна Васюк.

З ЖУРНАЛІСТАЎ УЗЯЛІ РАСПІСКІ, ШТО ЯНЫ НЕ ПРАДАДУЦЬ І НЕ РАЗАБ'ЮЦЬ СВОЙ АЎТАМАБІЛЬ
ФОТА: ВОЛЬГА ЧАЙЧЫЦ/«БЕЛСАТ»

«Апісалі наш тэлефон, з партманэта забралі ўсе грошы. Апісалі аўто і ўзялі распіску, што мы яе не прададзім і не разаб'ём. Цяпер мы нясём крымінальную адказнасць за захаванасць нашых рэчаў. Дом, у якім мы прапісаныя, належыць маме Андрэя - таму Яна Віктараўна сказала, што трэба звяртацца ў сацыяльныя службы: маўляў, як дзеці жывуць у сітуацыі, калі ў нас няма маёмасці?» - кажа Вольга Чайчыц.

Толькі за гэты год беларускія суды наклалі агулам на Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела 12 штрафаў (яны павінны заплаціць дзяржаве амаль Br 9000). Прычына пераследу журналістаў - прафесійная дзейнасць. Усе справы былі заведзеныя паводле артыкула 22.9 КоАП - «выраб або распаўсюд прадукцыі СМІ».

«Калі мы не заплацім штраф цягам двух тыдняў, гэтую маёмасць забяруць. Таксама яны сказалі, што будуць яшчэ думаць, што ў на забраць за штрафы», - дадала Вольга.

Яшчэ ніводнага штрафу за 2018-ы год Вольга і Андрэй не заплацілі.

У мінулым годзе журналісты «Белсату» заплацілі штрафаў больш чым $25 000. Магчыма цяперашняя сума штрафаў стане яшчэ большай: толькі за першыя 4 месяцы гэтага года суддзі пастанавілі спагнаць з журналістаў нашага тэлеканала больш за $12 000.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках