29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто такі бізнэсмэн Алексін, дзеля якога Лукашэнка змяніў межы Менска?

9
Хто такі бізнэсмэн Алексін, дзеля якога Лукашэнка змяніў межы Менска?

Цяпер са складу сталіцы выключана 1,48 гектара ў прамзоне Шабаны.

На нацыянальным прававым партале апублікавалі ўказ Лукашэнкі № 274 «Аб змяненні межаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак». Гэтым дакументам зацверджанае змяненне межаў Менска для развіцця тытунёвай вытворчасці Алексіна, піша tut.by.

Указам прадугледжана, што са складу сталіцы і Заводскага раёна выключаецца 1,48 гектара ў прамзоне Шабаны. Зямля перадаецца Менскаму раёну.

Як паведамлялася раней, гэта звязана з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта развіцця тытунёвай галіны, якім займаецца падкантрольная буйному бізнэсмэну Аляксею Алексіну кампанія. Меркаваны аб'ём інвестыцый складзе блізу 100 мільёнаў рублёў. Будзе створана блізу 200 працоўных месцаў.

За змяненне межаў Менска яшчэ ў траўні прагаласаваў гарсавет. «Дэпутат» Павел Бачарнікаў тлумачыў, што гэта была правільная пастанова, бо пашыраецца вытворчасць, якая стаіць на мяжы горада і раёна. Пры гэтым асноўная яе частка – менавіта ў раёне.

– А вы ўяўляеце, што такое, калі адна частка прадпрыемства ў раёне, а другая – у горадзе? Куды падаткі плаціць? Як улік весці? Атрымліваецца куча неразбярыхі, – казаў ён.

Гэта відаць і на мапе, якая прыкладаецца да ўказа Лукашэнкі.

Як бачым, сапраўды, вытворчасць знаходзіцца ў Менскім раёне. Праўда, гэтая тэрыторыя цалкам аколеная межамі горада, быццам востраў.

Хто такі Аляксей Алексін?

Інтарэсы Алексіна сканцэнтраваныя на гандлі нафтапрадуктамі, банкаўскай сферы (МТБанк), вытворчасці мясных вырабаў («Вялес-Міт»), дэвелапменце, лагістыцы і рэстаранным бізнэсе. А ў канцы 2017 года ўлады даверылі яго кампаніі «Энэрга Оіл» стварэнне адзінай тавараправоднай сеткі, якая будзе прадаваць тытунёвую прадукцыю як на ўнутраным рынку, так і на вонкавым.

Нядаўна ж «Энэрга Оіл» стала другім імпарцёрам цыгарэтаў (L&M, Parliament, Marlboro) у Беларусь. Раней толькі «Беларусьгандаль» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі меў права ўвозіць у краіну цыгарэты.

Алексін – былы галоўны спецыяліст дэпартамента энэргарэсурсаў і нафтапрадуктаў кампаніі «Белвнешторгинвест», якая ўваходзіла ў склад Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі. Ён раней быў партнёрам Юрыя Чыжа. Аднак у 2012 годзе іхнія шляхі разышліся.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках