3 траўня 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыпламатка з Босніі заменіць Райлі на пасадзе часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі

1
Дыпламатка з Босніі заменіць Райлі на пасадзе часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі

Дыпламат скончыў сваю місію ў нашай краіне.

На гэтым тыдні заканчвае сваю працу ў Менску часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Роберт Райлі. Ён быў прызначаны ў Менск два гады таму, паведамляе «Радыё Свабода».

Пры Роберту Райлі амбасада ЗША здолела аднавіць выдачу амерыканскіх візаў у Менску ў поўным аб'ёме, нягледзячы на абмежаванні для штату дыпламатаў ЗША ў Беларусі, уведзеныя афіцыйным Менскам у 2008 годзе.

Таксама актывізаваліся кантакты на афіцыйным узроўні, у тым ліку паміж Следчым камітэтам і ФБР, стала нашмат больш культурных праектаў.

Цяпер місія Роберта Райлі скончаная, Дзярждэпартамэнт ЗША накіраваў яго ў Барселону.

Як паведамілі ў амбасадзе ЗША ў Менску, новай паверанай у справах стане Джэніфер Мур (Jennifer A. Moore).

Джэніфер Мур – кадравая дыпламатка. Вядома, што ў 2016 годзе яна працавала другой сакратаркай амбасады ЗША ў Босніі і Герцагавіне. Аднак афіцыйная біяграфія і фота Джэніфер Мур пакуль недаступныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках