28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй анансавала амбіцыйную гандлёвую ўгоду з ЗША

1
Мэй анансавала амбіцыйную гандлёвую ўгоду з ЗША
ФОТА: BLOOMBERG

Пагадненне было дасягнутае падчас візіту Трампа ў Вялікую Брытанію.

Вялікая Брытанія і ЗША пагадзіліся заключыць "амбіцыйнае пагадненне пра свабодны гандаль" паміж краінамі пасля выхаду Брытаніі са складу Еўрапейскага Звязу, заявіла брытанская прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй пасля перамоваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведамляе "Новы час".

"Мы дамовіліся сёння, што пасля таго, як Вялікая Брытанія выйдзе з ЕЗ, мы заключым амбіцыйнае пагадненне пра свабодны гандаль паміж Вялікай Брытаніяй і ЗША", – сказала яна, паведамляе CNBC.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп знаходзіцца ў Вялікай Брытаніі з першым дзяржаўным візітам. Свой візіт у Лондан, паводле звестак The Sun, ён пачаў з крытыкі палітыкі ўрада Тэрэзы Мэй адносна "мяккага" Brexit. Ён нібыта заявіў, што план Мэй у Brexit адмоўна адаб'ецца на будучыні гандлёвага пагаднення Брытаніі і ЗША.

Аднак падчас сустрэчы з Тэрэзай Мэй Трамп аспрэчыў крытыку на адрас прэм'ера, назваўшы паведамленне брытанскіх СМІ "фэйкавымі навінамі".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках