3 траўня 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самая танная кватэра ў беларускім райцэнтры каштуе $ 6,5 тысячы

6
Самая танная кватэра ў беларускім райцэнтры каштуе $ 6,5 тысячы

Журналісты знайшлі самы эканомны варыянт на рынку нерухомасці Беларусі.

У Беларусі можна набыць кватэру і за 3,5 тысячы даляраў – у аграгарадках на перыферыі і ў дамах барачнага тыпу. Ды і тыпавое жыллё ў райцэнтрах каштуе ў разы танней, чым у сталіцы. Tut.by адшукаў самую танную на гэты момант прапанову тыпавой кватэры ў Светлагорску – за 6,5 тысячы, ды яшчэ з гандлем.

Гаворка пра маласямейку плошчай 29 квадратных метраў. Пакой – 17, кухня – 5,4. Знаходзіцца на трэцім паверсе пяціпавярхоўкі на вуліцы Сацыялістычная. Выглядае як жыллё, што даўно не бачыла рамонту – але такога нямала і ў Менску.

Квадратны метр атрымліваецца 224 даляры. Калі пагандлявацца, выйдзе яшчэ менш.

Дарэчы, падобную маласямейку ў Мазыры можна набыць за 7,5 тысячы даляраў, у Оршы, Кобрыне – за 10,5 тысячы, у Берасці – за 18–20 тысячаў, у Менску – за 38 тысячаў даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках