3 траўня 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі знікненне расліннасці ў Крыме

13
Фотафакт: Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі знікненне расліннасці ў Крыме

Знікненне адбываецца праз нядбайнае стаўленне акупацыйных уладаў РФ.

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі, што за апошнія два гады адбылося значнае памяншэнне расліннасці на часова акупаваным паўвостраве Крым, піша "Новы час".

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве пытанняў часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асобаў Украіны.

Дыстанцыйнае зандаванне вызначыла, што цягам двух гадоў нармалізаваны адносны індэкс расліннасці NDVI ў некаторых раёнах Крыма знізіўся да самай нізкай адзнакі 0,3.

"У чэрвені 2018 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 зніжэнне значэння агульнага індэкса NDVI на тэрыторыі АР Крым склала – 23%", – адзначылі ў міністэрстве.

У МінПАТ патлумачылі, што памяншэнне расліннасці ў Крыме праз нядбайнае стаўленне акупацыйных уладаў РФ можа прагрэсаваць у масавае выміранне расліннага і жывёльнага свету, эрозію глебы, разбурэнне запаведных ландшафтаў, немагчымасць вядзення традыцыйнай сельскай гаспадаркі, пажары ў экасістэмах і экалагічную катастрофу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках