3 траўня 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомае імя затрыманага за хабар гендырэктара дзяржхолдынга

15
Стала вядомае імя затрыманага за хабар гендырэктара дзяржхолдынга
УЛАДЗІМІР ЛАПІЦКІ
ФОТА: GOV.CAP.RU

Кіраўнік «Мінаблмясамалпрама» атрымаў хабар 85 тысячаў еўраў.

Тры не звязаныя адна з адной крыніцы апавялі tut.by, што гэта кіраўнік камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінаблмясамалпрам» – кіраўнічая кампанія холдынгу «Мясамалпрам» Уладзімір Лапіцкі.

У Следчым камітэце адмовіліся пацвердзіць затрыманне Лапіцкага і каментаваць інфармацыю пра затрыманне гендырэктара буйнога дзяржаўнага холдынгу.

– Мы не будзем называць галіну і ўстановачныя звесткі фігурантаў у гэтай справе, – сказала парталу афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

У «Мінаблмясамалпраме» таксама адмовіліся ад каментароў.

Знаёмы Лапіцкага пацвердзіў затрыманне, але, каментуючы тое, у чым топ-мэнэджара падазраюць, адзначыў, што «гэта гісторыя не пра яго».

– Ён стаў пешкай у іншай гульні. З'ездзіце ў Барысаў і хай вам людзі пра яго апавядуць. Гэта будзе аб'ектыўна, – дадаў ён.

Уладзімір Лапіцкі стаў гендырэктарам «Мінаблмясамалпрама» ў сакавіку 2017 года. А да гэтага больш за 20 гадоў адпрацаваў на барысаўскім малочным заводзе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках