26 красавiка 2024, Пятніца, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну прапанавалі план дэдалярызацыі Расеі

23
Пуціну прапанавалі план дэдалярызацыі Расеі

План уключае і «дэдалярызацыю ўсёй сусветнай эканомікі».

Расеі трэба прадоўжыць курс на дэдалярызацыю эканомікі, заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным кіраўнік ЗГБ Андрэй Косцін, паведамляе finanz.ru.

Паводле ягоных словаў, у банку падрыхтаваны шэраг прапановаў, якія знізяць дзель амерыканскай валюты ў гандлі і будуць прасоўваць рубель на міжнародным рынку.

"Нашы спецыялісты падрыхтавалі цэлы праект прапановаў, накіраваных на далейшае пашырэнне выкарыстання рубля ў міжнародных разліках", – сказаў Косцін.

Гэта дапаможа "развіваць расейскі рынак у размяшчэнні еўрааблігацый, акцый і стварэнні іншых дерыватыўных інструментаў, якія сёння толькі на Захадзе выкарыстоўваюцца", дадаў ён.

Стварэнне аналагічных уласных інструментаў дасць фінансаваму сектару "дадатковую абарону ад вонкавых чыннікаў" і паскорыць яго развіццё, сказаў Косцін.

Ён дадаў, што просіць прэзідэнта даручыць разгледзець план ВТБ ураду, ЦБ і "адпаведным структурам".

Пра неабходнасць ваяваць з далярам Косцін, сын апаратчыка КПСС і кандыдат эканамічных навук, кажа другі раз за апошнія 2 месяцы, сігналізуючы, што праблема турбуе яго ўсур'ёз.

У чэрвені на Міжнародным фінансавым кангрэсе ў Санкт-Пецярбургу ён заявіў, што змагацца са зваротам даляраў унутры Расеі недастаткова – вайну з гегемоніяй амерыканскай валюты неабходна весці ў сусветным маштабе.

Курс на дэдалярызацыю правільны, але "задачу трэба ставіць глыбей", сказаў тады Косцін: гэта "дэдалярызацыя ўсёй сусветнай эканомікі".

"Час з далярам пачынаць змагацца ў сусветным маштабе на самай справе", – заклікаў ён. Для гэтага, паводле словаў банкіра, Расеі трэба скараціць аб'ёмы даляравых разлікаў у гандлёвых і фінансавых аперацыях з іншымі краінамі.

"Другое – трэба перарэгістраваць нашу эканоміку ў Расеі", – прапанаваў кіраўнік ВТБ, маючы на ўвазе афшорнае паходжанне найбуйнейшых расейскіх кампаній.

"Адрыў ад даляра" – асноўнай валюты гандлёвых разлікаў у свеце – прывядзе да "павышэння эканамічнага суверэнітэту" РФ, заявіў 9 траўня Пуцін.

Заходнія краіны, паводле ягоных словаў, дапамагаюць Расеі рухацца ў гэтым кірунку, уводзячы "незаконныя абмежаванні, парушаючы прынцыпы сусветнага гандлю".

"Увесь свет бачыць, што манаполія даляра ненадзейная, яна небяспечная для многіх рэгіёнаў", – патлумачыў прэзідэнт.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках