3 траўня 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як шасцігадовы хлопчык з ЗША адкрыў свой бізнэс

5
Як шасцігадовы хлопчык з ЗША адкрыў свой бізнэс

Бацька з гонарам апавёў, што пачатак бізнэсу сына быў пакладзены выпадкова.

Карыстальнік Imgur з ЗША апавёў гісторыю, як ягоны шасцігадовы сын у спробе набыць ровар прадаў свае цацкі на гаражным распродажы, а потым і зусім адкрыў сваю міні-справу. І пакуль адны замілоўваюцца знаходлівасцю хлапчука і прадракаюць свету новую акулу бізнэсу, іншыя абураныя ягонай коштавай палітыкай. Але бацькі шчаслівыя – бо дзіця нават пачало збіраць на каледж, піша medialeaks.ru.

Амерыканец з нікам FiveOverFive пахваліўся перад карыстальнікамі Imgur гісторыяй пра тое, як ягоны шасцігадовы сын Эмет адкрыў сваю справу. Бацька з гонарам апавёў, што пачатак бізнэсу сына быў пакладзены выпадкова – падчас гаражнага распродажу, які праходзіў у квартале сям'і некалькі месяцаў таму.

Тады бацькі прапанавалі Эмету прадаць свае цацкі, каб ён мог самастойна зарабіць сабе на ровар, які ўжо даўно прасіў у бацькоў. Хлопчык пагадзіўся і, дадаўшы да цацак хот-догі і ліманад, зарабіў за той дзень 70 даляраў – якраз дастаткова для набыцця ровара.

Толькі вось жалезнага каня за сумленна заробленыя Эмет сабе набываць не стаў, а замест яго папрасіў бацькоў набыць яму аўтамат для гатавання сноў-конаў – папулярнага ў ЗША марозіва, якое складаецца з ражка, ледзяных драбкоў і сіропу.

Бацькі пагадзіліся пры ўмове, што на летніх вакацыях Эмет кожную суботу будзе гадзіну займацца продажам прысмакаў. Спецыяльнага дазволу ад чыноўнікаў у іх мястэчку не спатрэбілася, і ўжо ў наступныя выходныя Эмет сядзеў на зэдліку каля дома з машынай, запоўненай лёдам, з трыма бутэлькамі сіропу рознага смаку і рэкламнай дошкай. У той дзень ён зарабіў 12 даляраў.

Праз пару тыдняў Эмет атрымаў дастаткова для набыцця дзесяці новых бутэлек сіропу з рознымі смакамі. Для іх размяшчэння бацькам ужо давялося паставіць столік.

FiveOverFive апавёў карыстальнікам Imgur, што, нягледзячы на ўзрост, Эмет амаль не капрызіць і трывала адпрацоўвае сваю змену. Праз два месяцы ён пачаў атрымліваць ужо блізу 25 баксаў за змену (блізу паўтары тысячы рублёў).

Знаходлівыя бацькі і тут знайшлі, чаму навучыць дзіця: ён аддае ім пяць даляраў за набыццё аўтамата для гатавання марозіва і дзесяць адсоткаў з выручкі як падаткі. І хоць астатнія грошы яму дазволілі траціць, як ён таго захоча, дальнабачны хлапчук захацеў збіраць на коледж. Але і ў справу таксама ўклаўся: цяпер у яго ўжо 21 бутэлька з сіропамі розных смакаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках