3 траўня 2024, Пятніца, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыюш Блашчак: Мы створым новую дывізію на ўсходзе ад Віслы

Марыюш Блашчак: Мы створым новую дывізію на ўсходзе ад Віслы
МАРЫЮШ БЛАШЧАК
ФОТА: ADAM GUZ / EAST NEWS

Міністр абароны паведаміў, што ён мае намер павялічыць колькасць польскага войска.

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што ягонай мэтай з'яўляецца стварэнне новай дывізіі на ўсход ад Віслы. Кіраўнік абароннай установы таксама паведаміў, што ён мае намер павялічыць колькасць польскага войска, паведамляе «Радыё Польшча».

«Мы стараемся забяспечыць бяспеку Польшчы і палякам. Таму мы павялічваем колькасць Войска польскага. Гэтым жа і тлумачыцца мая мэта – стварыць новую дывізію аператыўных войскаў, якая будзе размешчаная на ўсход ад Віслы. Менавіта таму я хачу, каб Войска польскае мела ў сваім распараджэнні сучаснае абсталяванне. У сакавіку сёлета я падпісаў дамову з нашымі амерыканскімі партнёрамі пра дастаўку ракетаў «Пэтрыёт». Гэта вельмі сучасны рыштунак», – сказаў Марыюш Блашчак.

Кіраўнік установы нацыянальнай абароны дадаў, што для Польшчы важнае з'яўленне сталых базаў амерыканскіх войскаў у краіне, таму падчас апошніх двух візітаў у Вашынгтоне ён гутарыў на гэтую тэму, сярод іншых, з міністрам абароны ЗША Джэймсам Мэцісам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках