3 траўня 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: У Беларусі найгоршая сітуацыя з прымусовай працай

3
ЗША: У Беларусі найгоршая сітуацыя з прымусовай працай

Беларусь апынулася ў кампаніі такіх краінаў, як КНДР, Расея і Туркменістан.

Беларусь трапіла ў адну групу з КНДР, Расеяй і Туркменістанам у складзеным вонкавапалітычнай установай ЗША рэйтынгу дзяржаваў у адпаведнасці з іх палітыкай адносна кантрабанды людзей і прымусовай працы.

Нашай краіне ставяць у віну перш за ўсё прымус уласных грамадзянаў да працы, у тым ліку дзяржаўных службоўцаў, студэнтаў, беспрацоўных і, часам, крытыкаў урада, паведамляе «Белсат».

Рэйтынг складаецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША на падставе інфармацыі, атрыманай ад сваіх дыпламатаў, іншых дзяржаўных установаў, міжнародных і няўрадавых арганізацый, на аснове аналізу артыкулаў у прэсе і акадэмічных даследаванняў.

Рэйтынг складаецца з чатырох спісаў краін. Спіс нумар 1 – гэта краіны, у якіх сітуацыя з кантрабандай людзей і прымусовай працай найлепшая, а дзяржаўныя органы робяць усе магчымыя захады для мінімізацыі гэтых з'яваў. Далей – ад лепшага да горшага – ідуць спісы 2 (праблемныя краіны), 2WL (праблемныя краіны з магчымасцю пагаршэння сітуацыі) і 3 (найгоршая сітуацыя).

Цяпер наша краіна знаходзіцца ў спісе 3. Акрамя Беларусі, КНДР, Расеі і Туркменістана ў гэтай катэгорыі таксама знаходзяцца Сірыя, Венесуэла, Іран, Кітай.

У чым праблема ў Беларусі?

Да 2015 года наша краіна была ў спісе нумар 2WL, аднак у 2015 годзе апусціцца на ніжэйшую прыступку рэйтынгу нам "дапамог" дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі пра падатак для непрацоўных. З таго часу, мяркуе Дзяржаўны дэпартамент, сітуацыя не палепшылася.

Беларусі ў дакладзе прапануюць скасаваць прымус уласных грамадзянаў да працы, у тым ліку перастаць выкарыстоўваць прымусовую працу як пакаранне палітычнага актывізму. Афіцыйны Менск заклікаюць значна мацней пераследаваць за злачынствы ў сферы прымусу людзей да працы і кантрабанды людзей, пашырыць артыкул за выкарыстанне дзяцей у прастытуцыі, накіраваць больш рэсурсаў на дапамогу ахвярам такіх злачынстваў.

«Артыкул 181 Крымінальнага кодэкса (“Выкарыстанне рабскай працы”) не адпавядае міжнароднаму заканадаўству ў тым, што патрабуе дэманстрацыі прымусу або падману для доказу злачынстваў у сферы сэксуальнай эксплуатацыі дзяцей, і таму не крыміналізуе ўсе формы сэксуальнай эксплуатацыі дзяцей», – адзначаецца ў дакладзе.

Беларусь з'яўляецца як крыніцай, так і транзітнай кропкай трафіку людзей, якія выкарыстоўваюцца як рабы, у тым ліку ў сферы прастытуцыі. Беларусы і беларускі трапляюць у рабства ў Расеі, Польшчы, Турцыі, некаторых іншых краінах Еўразіі і Блізкага Усходу. У той самы час праз тэрыторыю Беларусі едуць у іншыя краіны, а таксама на тэрыторыі Беларусі вымушаныя працаваць у якасці прастытутак жанчыны з Беларусі, Расеі, Украіны, Малдовы.

Дзяржава як галоўны эксплуататар рабоў

У 2015 годзе Камітэт у правах чалавека ААН адзначыў, што беларускія ўлады самі парушаюць правы працоўных, што даходзіць нават да таго, што дзяржава арганізуе прымусовыя працы для сваіх грамадзянаў.

Сярод іншага ў дакладзе Дзяржаўнага дэпартамента адзначаецца, што хоць прэзідэнцкі дэкрэт аб «дармаедах» быў скасаваны ў 2018, адначасова быў уведзены новы дэкрэт, згодна з якім беспрацоўныя ўсё адно будуць змушацца да працы. Дэкрэт пачне дзеянне ў 2019 годзе.

Таксама звяртаецца ўвага на прымус да працы людзей, якія ўтрымліваюцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях тэрмінам да 18 месяцаў – тыя, хто там адмаўляецца працаваць, могуць змяшчацца пад арышт на тэрмін да 10 сутак. Колькасць чалавек у ЛПП ацэньваецца на 6700.

Белорусские военные «помогают народному хозяйству»
Фото Минобороны Беларуси

Асобна дзяржава прымушае да бясплатнай працы зусім здаровых і ні ў чым не вінаватых людзей – праз суботнікі, прымус да бясплатнай працы на калгасных палях студэнтаў і навучэнцаў школаў, салдатаў тэрміновай службы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках