28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прызначыў новага «куратара» Прыднястроўя замест Рагозіна

2
Пуцін прызначыў новага «куратара» Прыднястроўя замест Рагозіна
ДЗМІТРЫЙ КАЗАК
ФОТА: АНАТОЛЬ ЖДАНАЎ / КАМЕРСАНТ

Крыніцы ў Крамлі пацвердзілі кадравыя перастаноўкі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прызначыў віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Казака сваім спецпрадстаўніком у развіцці гандлёва-эканамічных стасункаў з Малдовай. Казак стане новым куратарам у пытаннях непрызнанага Прыднястроўя.

Пра гэта піша "Камерсант" са спасылкай на крыніцы.

"За Казаком ва ўрадзе замацаваныя энэргетыка і прамысловасць. Але Малдова і Прыднястроўе – гэта яшчэ і сельская гаспадарка, і гуманітарныя пытанні, і абаронка – на Днястры стаяць расейскія міратворцы, там склады боепрыпасаў і кантынгент вайскоўцаў для іх аховы. Як спецпрадстаўнік ён зможа залазіць і ў гэтыя сферы", – апавяла крыніца.

Паводле ейных словаў, у найбліжэйшы час адбудзецца сустрэча Казака і Рагозіна, на якой апошні перадасць справы ў дачыненні да Малдовы.

Папярэднім спецпрадстаўніком прэзідэнта ў Прыднястроўі быў Дзмітрый Рагозін, які ў траўні ўзначаліў "Раскосмас". Віцэ-прэм'ер нярэдка высмейваў малдаўскіх палітыкаў у сваім Twitter, а ў 2014 годзе, калі Румынія ўпершыню забараніла пралёт самалёта з ім на борце праз сваю паветраную прастору, прыгразіў, што ў наступны раз прыляціць на бамбавіку. Скончылася ўсё ў жніўні 2017 года тым, што ўлады Малдовы абвесцілі Рагозіна персонай нон грата, што закрыла для сябе дарогу і ў малдаўскую сталіцу, і ў Ціраспаль, куды ён мог трапіць толькі праз Кішынёўскі аэрапорт.

У 2003 годзе Казак на даручэнне Пуціна рыхтаваў план урэгулявання прыднястроўскага канфлікту. Казак, які працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, папрацаваў над дакументам, які да гэтага часу называюць ягоным імем – "мемарандум Казака".

План, які прадугледжваў вяртанне Прыднястроўя ў склад Малдовы на правах суб'екта федэрацыі, да лістапада 2003 года быў узгоднены і парафіраваны і прэзідэнтам Малдовы Уладзімірам Вароніным, і прыднястроўскім лідарам Ігарам Смірновым. Прычым Масква ажыццяўляла беспрэцэдэнтны ціск: ён зацвярджаў сваім подпісам кожную старонку дакумента наўпрост у крамлёўскім кабінеце Казака, гаворыцца ў матэрыяле.

Пасля Варонін патэлефанаваў Пуціну і адмовіўся падпісаць дакумент. Казак, пакідаючы Кішынёў, абвінаваціў Вароніна ў "дэфіцыце палітычнай мужнасці".

Адзін са знаёмых віцэ-прэм'ера, каментуючы ягонае прызначэнне спецпрадстаўніком у Малдове, сказаў: "Нам не смешна зусім".

Дарадца цяперашняга прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона Васіль Шова, які курыруе Прыднястроўскі кірунак, чакае ад прызначэння Казака "пазітыву". "Лепш мець партнёра, які глыбока ведае праблемы. Гэта абнадзейвае і настройвае на сур'ёзны падыход з нагоды таго, што рабіць далей", – сказаў Шова.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках