3 траўня 2024, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфаграфіка: Як «нізкая» камуналка прыводзіць беларусаў да беднасці

12
Інфаграфіка: Як «нізкая» камуналка прыводзіць беларусаў да беднасці

Цікавы парадокс «беларускай мадэлі».

Цікавую статыстыку апублікавалі спецыялісты «Белэнэрга», якія параўналі кошт на электраэнэргію ў Беларусі і іншых краінах, піша «Салідарнасць».

У інфаграфіку прыводзяцца расцэнкі, паводле якіх за электраэнэргію плацяць простыя грамадзяне кожнай краіны, а таксама яе прамысловыя прадпрыемствы.

Практычна ва ўсіх еўрапейскіх краінах назіраецца такая карціна: буйныя прамысловыя прадпрыемствы за электраэнэргію плацяць менш, паколькі набываюць яе ў вялікіх аб'ёмах. А вось насельніцтва, наадварот, за электрычнасць плаціць мінімум у 1,5–2 разы больш.

Такая схема дазваляе эканоміцы развівацца, а бізнэсу – плаціць сваім працаўнікам больш высокія заробкі.

У Беларусі ж працуе супрацьлеглая «сацыяльная» мадэль, пры якой прамысловасць бярэ ўсю нагрузку на сябе, забяспечваючы насельніцтву больш нізкія тарыфы. У выніку прадпрыемствы становяцца неканкурэнтаздольнымі на сусветным рынку, а беларусы – атрымліваюць невысокія заробкі, якіх ледзь хапае на аплату жыровак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках