3 траўня 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Складзены рэйтынг краін з самым танным загарам

1
Складзены рэйтынг краін з самым танным загарам

Экспэрты прааналізавалі 25 папулярных турыстычных кірункаў.

Онлайн-сэрвіс Compare the Market апублікаваў вынікі рэйтынгу The European Sunshine Index, які паказвае, колькі каштуе гадзіна сонца ў розных гарадах Еўропы. Пра гэта паведамляе Express.

Экспэрты прааналізавалі 25 папулярных турыстычных кірункаў і высветлілі, дзе турысты могуць атрымаць больш сонца за меншую суму. Для гэтага яны ўзялі сярэдні кошт пералёту для сям'і з чатырох чалавек, кошт самага таннага з даступных трохзоркавых гатэляў і сярэднюю колькасць сонечных гадзін за дзень за апошнія 30 гадоў.

Высветлілася, што ў летнія месяцы выгадней за ўсё загараць у Стамбуле, Турцыі, і на грэцкай выспе Крыт. Гадзіна сонца ў Стамбуле каштуе $14 у чэрвені і $16 у жніўні, у той час як гадзіна сонца на Крыце ў ліпені каштавацьме падарожнікам $17.

Самая танная гадзіна сонца з усіх прааналізаваных месцаў таксама прыпала на Крыт - $9 у траўні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках