3 траўня 2024, Пятніца, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зафіксавалі новы спосаб крадзяжу грошай з банкаматаў

4
У Беларусі зафіксавалі новы спосаб крадзяжу грошай з банкаматаў

Выкарыстоўвалася спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне.

У Беларусі зафіксавалі новы спосаб крадзяжу грошай з банкаматаў. Затрыманыя чацвёра жыхароў Менска, якія за некалькі тысяч даляраў купілі спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, спрабавалі ім скарыстацца, але справу да канца не давялі «з незалежных ад іх прычын».

Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, гэтая крымінальная гісторыя пачалася ўвесну 2018 года. У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі аднаго з банкаў, якія заўважылі прасвідраваныя адтуліны на панэлях двух банкаматаў. Такога раней не было. Давялося высвятляць, у чым справа, бо касеты з купюрамі засталіся некранутымі. Пазней стала вядома, што гэта былі сляды няўдалых спроб скрасці грошы.

Група менчукоў даведалася на адной з закрытых інтэрнэт-пляцовак аб спецыялізаваным праграмным забеспячэнні (там быў даступны відэаролік, у якім пакрокава апісваліся ўсе дзеянні). Яно запускалася пасля падлучэння да электроннага сістэмнага прыстасавання выдачы грошай. Але для гэтага трэба было зрабіць тыя самыя адтуліны на панэлі.

У пачатку чэрвеня падазраваных затрымалі аператыўнікі ўправы «К» МУС пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення «Алмаз». Крымінальную справу распачалі паводле двух артыкулаў - «замах на крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі ў асабліва вялікай суме» і «наўмыснае пашкоджанне маёмасці». Следства трывае.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках