3 траўня 2024, Пятніца, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы 11 месяцаў запар праядаюць уклады ў валюце

8
Беларусы 11 месяцаў запар праядаюць уклады ў валюце
Фота: Reuters

Дваццаць дзявяты месяц насельніцтва Беларусі застаецца чыстым прадаўцом гатовай валюты.

Уклады ў рублях беларусаў ужо 11 месяцаў запар намінальна павялічваюцца, а ў валюце - скарачаюцца. Пра гэта сведчыць чэрвеньская статыстыка Нацбанка пра грашова-крэдытны рынак, піша tut.by.

За мінулы месяц рублёвыя ўклады выраслі на 81,5 мільёна рублёў (за травень - на 45 мільёнаў рублёў, за красавік - на 61,5 мільёна рублёў, за сакавік - на 83,6 мільёна рублёў, за люты - на 75,4 мільёна, за студзень - на 65,1 мільёна рублёў, а за снежань мінулага года - на 6,4 мільёна рублёў). На пачатак ліпеня рублёвыя ўклады склалі 3 мільярды 753 мільёны рублёў. Апошні раз дэпазіты ў нацвалюце намінальна падалі ў ліпені 2017 года.

Валютныя дэпазіты ў мінулым месяцы скараціліся на 72,3 мільёна даляраў. Для параўнання: у траўні гэты паказчык упаў на 97,1 мільёна даляраў, у красавіку яны ўпалі на 112,6 мільёна даляраў, у сакавіку - на 78,9 мільёна даляраў, у лютым - на 66,1 мільёна даляраў, у студзені - на 14,1 мільёна даляраў, у снежні мінулага года - на 36,2 мільёна даляраў, у лістападзе - на 17,1 мільёна даляраў, у кастрычніку - на 23,8 мільёна, у верасні - на 39,3 мільёна). На пачатак ліпеня ўклады ў валюце склалі 6 мільярдаў 248,3 мільёна даляраў.

Нагадаем, дваццаць дзявяты месяц насельніцтва Беларусі застаецца чыстым прадаўцом гатовай валюты, аднак цікавасць да валютных аперацый у беларусаў у чэрвені ўпала. Згодна з матэрыяламі Нацбанка, за месяц чысты продаж гатовай валюты упаў на 26,1% да 173,9 млн даляраў.

Пры гэтым знізіўся і продаж, і купля гатовай валюты. Грамадзяне здалі на 9,2% менш валюты, чым у траўні, - 644,8 млн даляраў, а купілі - на 0,9% менш, 471,3 млн даляраў.

За шэсць месяцаў гэтага года беларусы здалі 1,037 млрд даляраў чыстымі, за ўвесь мінулы год - 2,2 млрд даляраў, у 2016 годзе чысты продаж склаў за 2,4 млрд даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках