3 траўня 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Аляксей Бойка здабыў у покер $142 тысячы

4
Беларус Аляксей Бойка здабыў у покер $142 тысячы
АЛЯКСЕЙ БОЙКА НА ТУРНІРЫ Ў ЛАС-ВЕГАСЕ
ФОТА: АНТОНІЁ АБРЭГА, POKERNEWS.COM

Беларус за фінальным сталом доўгі час быў лідарам у колькасці фішак.

Беларускі гулец у покер Аляксей Бойка заняў чацвёртае месца на турніры $5,000 No-Limit Hold'em спаборніцтваў World Series of Poker у Лас-Вегасе, атрымаўшы 142 тысячы даляраў прызавых, паведамляе belmir.by.

Беларус за фінальным сталом доўгі час быў лідарам у колькасці фішак. Аднак два няўдалых розыгрышы прывялі да страты перавагі і да вылету з турніру. У апошняй раздачы на руках у Аляксея апынуліся туз і кароль, а ў спаборніка - два каралі.

World Series of Poker ў Лас-Вегасе праходзіць з 30 траўня да 15 ліпеня. Бойка ўзяў тут удзел у многіх турнірах, выйграўшы сумы не менш як у шасці выпадках. Разам, яго «ўлоў» быў роўны да гэтага моманту 159 тысячам даляраў.

У рэйтынгу пераможцаў на «жывых» турнірах за ўвесь час Аляксей займае сярод беларусаў восьмае месца. Яго паказчык - 1,5 млн даляраў. Максімальныя разавыя прызавыя, якія яму ўдалося зарабіць, - 387 тысяч даляраў.

Дадамо, што інфармацыя аб выйгрышах гульцоў у покер не адлюстроўвае іх рэальны асабісты грашовы баланс. Па-першае, нават пры выйгрышы з атрыманай у выніку сумы заўсёды варта адняць грошы ўступнага ўнёску.

Па-другое, нярэдкія выпадкі, калі крыніцай сродкаў унёску з'яўляюцца інвестары, таму гульцу дастаецца толькі частка прызавых. Па-трэцяе, на кожны выйгрыш прыпадае шэраг пройгрышаў, якія застаюцца «за кадрам», але гулец пры гэтым пазбаўляецца сумы ўнёску.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках