3 траўня 2024, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістку партыі БНФ судзілі за акцыю, якой не было

5
Актывістку партыі БНФ судзілі за акцыю, якой не было
ВОЛЬГА ЛАГВІНОВІЧ
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПАРТЫІ БНФ

У Маладзечне адбыўся смяхотны з прававога пункту гледжання выпадак.

Суд Маладзечанскага раёне 11 ліпеня асудзіў актывістку Вольгу Лагвіновіч за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве «Астравецкі шлях» (арт 23.34 КоАП), якога напраўду не было. Пра гэта паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Асаблівасцю разгледжанай судом справы было тое, што масавай акцыі 26 траўня ў Заслаўі фактычна не было - арганізатары падавалі мясцовым уладам заяўку на правядзенне мітынгу, прысвечанага наступствам аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пагрозам, звязаным з будаўніцтвам АЭС у Астраўцы. Аднак дазволу на правядзенне акцыі мясцовыя ўлады не далі.

Таму акцыя складалася з наведвання розных памятных месцаў горада з аповедамі пра гісторыю Заслаўя і круглага стала аб атамнай праблематыцы. Агулам былі задзейнічаныя блізу двух дзясяткаў палітыкаў і грамадскіх актывістаў з дэмакратычных арганізацый. Аднак міліцыянты ўсё адно склалі пратаколы за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» паводле артыкула 23.34 КоАП у дачыненні да ўдзельнікаў круглага стала: Яна Лагвіновіча, Ігара Лялькова, Вячаслава Сіўчыка, Марыны Найдзіч, намесніка старшыні Беларускага Партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука.

У судзе Маладзечанскага раёна пры разглядзе справы ў дачыненні да чальца Сойму Партыі БНФ Вольгі Лагвіновіч супрацоўнікі міліцыі мелі складанасці ў падачы довадаў правапарушэння. На першапачаткова прызначаны на 10 ліпеня судовая разгляд сведкі-міліцыянты наогул не з'явіліся.

Калі ж 11 ліпеня сведкі-міліцыянты ўсё ж наведалі суд, іх сведчанні відавочна сведчылі аб адсутнасці складу правапарушэння ў дзеяннях асоб, на якіх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Тым не менш, нягледзячы на відавочна непераканаўчыя довады, суд Маладзечанскага раёна прызнаў сябра Партыі БНФ Вольгу Лагвіновіч вінаватай у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і прыцягнуў яе да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе папярэджання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках