3 траўня 2024, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Сянцова заклікала Пуціна памілаваць ейнага сына

Маці Сянцова заклікала Пуціна памілаваць ейнага сына
АЛЕГ СЕНЦОЎ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

Людміла Сянцова напісала ліст кіраўніку Крамля.

Маці ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова звярнулася да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з просьбай памілаваць сына.

Ліст Людмілы Сянцова апублікавала расейская радыёстанцыя Эхо Москвы.

У лісце яна піша, што ведае сына "як мірнага грамадзяніна і чалавека, захопленага сваёй прафесіяй - кінарэжысурай".

"Не буду вас пераконваць у невінаватасці Алега, хоць сама ў гэта веру. Проста скажу, што ён нікога не забіваў. Ён ужо адседзеў чатыры гады ў турме. Яго чакаюць дзеці, малодшы сын пакутуе на аўтызм. Ім дрэнна без яго. Яны ніколі не будуць шчаслівыя без бацькі", - напісала Сянцова.

Яна заклікала Пуціна "праявіць міласэрнасць і памілаваць Алега Сянцова, не губіць яго жыццё і жыццё ягоных блізкіх".

Алег Сенцоў быў затрыманы расейскімі сілавікамі ў Крыме 11 траўня 2014 года. Яго абвінавачвалі ў нібыта падрыхтоўцы тэрактаў на паўвыспе падчас акупацыі Расеяй. Пазней Сянцова абвінавацілі ў захоўванні зброі і выбухоўкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках