3 траўня 2024, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэагіт: Сабака праспяваў на амерыканскай «Хвіліне славы» і перамог

8
Відэагіт: Сабака праспяваў на амерыканскай «Хвіліне славы» і перамог

Сабака выканаў твор нямецкага кампазітара Ёгана Пахельбеля «Канон рэ мажор».

На адборачным этапе конкурсу America's Got Talent у ЗША перамог залацісты рэтрывер Оскар. Сабака падпяваў гаспадыні, якая грала на піяніна, і захапіў сэрцы журы і гледачоў, піша telegraf.by.

- Ён можа спяваць, трымаць ноту і нават рабіць вібрата, - распавяла гаспадыня сабакі Пэм.

Рэтрывер пачаў вучыцца спяваць блізу шасці месяцаў таму. Калі Пэм грала на піяніна, Оскар стаў ёй падвываць. Так, праз паўгода жанчына надумала паўдзельнічаць у шоў.

Незвычайны дуэт выконваў твор нямецкага кампазітара Ёгана Пахельбеля «Канон рэ мажор». Некаторыя гледачы ў гэты час плакалі ад замілавання, іншыя разглядалі гэтую сітуацыю як вясёлую.

Паводле пастановы журы, сабака прайшоў у наступны этап конкурсу. А на думку галоўнага суддзі конкурсу, гаспадыні варта было больш старанна працаваць з клавішамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках