28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская «Справа лекараў» у некалькіх выявах

34
Беларуская «Справа лекараў» у некалькіх выявах
ФОТА З САЙТА VSEDELA.RU

Каго на сённяшні дзень затрымаў КДБ.

У КДБ агучылі прозвішчы некаторых затрыманых паводле "справы лекараў". Яшчэ раней кіраўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі распавёў, што ім удалося раскрыць маштабную карупцыйную схему ў сферы аховы здароўя. Высветлілася, што затрыманы нават намеснік міністра, многія галоўныя лекары вядучых клінік краіны, прадстаўнікі фармацэўтычных кампаній.

Усяго ў справе больш як 60 фігурантаў, 37 з іх затрыманыя, узятыя пад варту, альбо ж у дачыненні да іх ужытыя іншыя меры стрымання. Шырокай грамадскасці вядомыя імёны не ўсіх, але TUT.BY паспрабаваў праілюстраваць сітуацыю, якую ўжо больш за два тыдні абмяркоўваюць у краіне.

Сярод затрыманых ёсць чыноўнікі і мэнэджары дзяржпрадпрыемстваў. Размова ў тым ліку ідзе пра намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага. Паводле інфармацыі КДБ, ён затрыманы і ўзяты пад варту за спрыяльны разгляд пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю для арганізацыі дзяржаўнай рэгістрацыі вырабаў медыцынскага прызначэння, а таксама лаяльнае стаўленне пры выбары пастаўшчыкоў медыцынскай тэхнікі. Сумы хабараў вагаліся ад 2,5 да 10 тысяч даляраў.

У КДБ паведамілі, што на месцы злачынства пры атрыманні хабару на 5 тысяч даляраў затрымалі дырэктара ААТ «Экзон» Валерыя Васкевіча. Пры гэтым агульная сума хабараў даходзіла не менш як да 25 тысяч даляраў.

Паводле інфармацыі камітэта, пры вобшуку ў гаражы ў тайніку дырэктара «Белмедтэхнікі» Аляксандра Шарака выявілі больш за 620 тысяч даляраў у эквіваленце.

Сярод затрыманых ёсць і кіраўнікі клінік. Напрыклад, у дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандра Бялецкага ў гаражы і на месцы жыхарства ў схованках выявілі блізу 500 тысяч даляраў у эквіваленце. Галоўнага лекара 1-й гарадской клінічнай лякарні Менска Алега Фаміна, паводле інфармацыі КДБ, затрымалі за спрыянне ў арганізацыі закупак медабсталявання для патрэб лякарні. Пры правядзенні ператрусу на месцы пражывання выявілі блізу 140 тысяч даляраў у эквіваленце.

Разам з медыцынскімі функцыянерамі і лекарамі сілавікі затрымалі групу бізнэсоўцаў, якія займаліся пастаўкамі лекаў і медтэхнікі. Паводле інфармацыі карыстальнікаў TUT.BY, сярод іх і дырэктар кампаніі «Іскамед» Сяргей Шакуцін. Два тыдні адсутнічае на працы намеснік галоўнага лекара ў медыцынскай частцы медцэнтра МТЗ Сяргей Семіжон, калегі Андрэя Саўчанку, загадчыка эндаскапічным аддзяленнем 9-й гарадской клінічнай лякарні Менска, хвалюе пытанне, дзе ён.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках