28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іванаўскім раёне Mercedes збіў дзвюх 6-гадовых дзяўчынак

10
У Іванаўскім раёне Mercedes збіў дзвюх 6-гадовых дзяўчынак
ФОТА: ARC

Аўтамабіль абганяў трактар і не заўважыў двух малалетніх пешаходаў ля краю дарогі.

12 ліпеня ў іванаўскую лякарню даставілі дзвюх 6-гадовых дзяўчынак, якіх збіў Mercedes-Benz, паведамляе gaibrest.by.

Mercedes-Benz ехаў вуліцай Партызанскай вёскі Сачыўкі. На закругленні дарогі легкавік выехаў на абгон трактара і збіў двух малалетніх пешаходаў, якія стаялі ля краю дарогі.

У выніку аварыі дзяўчынак з цяжкімі траўмамі павезлі ў лякарню.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках