19 красавiка 2024, Пятніца, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцы Курапатаў: Умова перамоваў — прыпыненне працы «Бульбаш-хола»

1
Абаронцы Курапатаў: Умова перамоваў — прыпыненне працы «Бульбаш-хола»
Фотa: svaboda.org

Сёння ў Мінску прайшла нарада ўдзельнікаў варты ў Курапатах.

У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі розных арганізацый, у тым ліку, грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і руху салідарнасці «Разам», якія ўваходзяць у склад Беларускага Нацыянальнага Кангрэса. Палітыкі і актывісты ўзгаднілі ўмовы, на якіх могуць пачацца перамовы з уладальнікамі рэстарана «Поедем поедим», пабудаванага ў ахоўнай зоне ўрочышча і больш вядомага як «Бульбаш-хол», паведамляе афiцыйны сайт БНК.

— На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі амаль усіх рухаў і арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у варце ў Курапатах. Мы абмеркавалі сітуацыю і ўзгаднілі стратэгію дзеянняў. Усе пагадзіліся, што перамовы з уладальнікамі «Бульбаш-холу» магчымыя пры выкананнні двух умоваў: прыпыненне працы рэстарана і спыненне рэпрэсій супраць нашых таварышаў. Пакуль за кратамі Макс Вінярскі, які амаль кожны дзень быў у Курапатах і незаконна арыштаваны на падставе ілжэсведчанняў супрацоўнікаў «Бульбаш-холу», ніякіх размоваў з імі не будзе, — распавяла прэс-службе БНК удзельніца сустрэчы рэжысёр Вольга Нікалайчык.

Абаронцы Курапатаў дамовіліся аб працягу штодзённай варты ля рэстарана, а таксама заклікалі ўладу асудзіць злачынныя ідэалогіі, якія прывялі да масавых рэпрэсіяў у Беларусі і іншых краінах.

Прадстаўляць пазіцыю грамадскасці на магчымых перамовах з уладальнікамі «Поедем поедим» даручана сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Паўлу Севярынцу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках