24 красавiка 2024, Серада, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску за хабар € 85 тысячаў затрымалі гендырэктара дзяржхолдынга

15
У Менску за хабар € 85 тысячаў затрымалі гендырэктара дзяржхолдынга

Імя кіраванца не называецца.

Старшая оперупаўнаважаная ў асабліва важных справах галоўнай управы ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Вераніка Пасмеццева паведаміла БелТА: за атрыманне хабару асабліва буйнога памеру ад прадстаўніка камерцыйнага суб'екта затрыманы ў Менску гендырэктар аднаго з дзяржаўных холдынгаў.

Памер незаконнага грашовага ўзнагароджання за забеспячэнне перамогі ў тэндары на закупку тэхналагічнага абсталявання і своечасовай аплаты склаў 85 тысячаў еўраў.

Пры ператрусе ў яго дома канфіскавана ў эквіваленце $ 140 тысячаў.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару асабліва буйнога памеру). Ягоная санкцыя прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках